ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Дваццаць кандыдатур удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу вылучыла для абрання Гарадзенская абласная арганізацыя РГА “Белая Русь”

Дваццаць кандыдатур удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу вылучыла для абрання Гарадзенская абласная арганізацыя РГА “Белая Русь”

Некаторыя з іх ўдастоены дзяржаўных узнагарод, ганаровых званняў, маюць навуковую ступень.

– Дваццаць кандыдатур удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу вылучыла для абрання Гарадзенская абласная арганізацыя РГА “Белая Русь”, – паведаміла Святлана Варяница, намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”. – Гэта актывісты, якіх добра ведаюць на Гарадзеншчыне, якія маюць пэўны мандат даверу жыхароў рэгіёнаў Прынёманскага краю і абласнога цэнтра, сваіх калектываў і арганізацыйных структур грамадскага аб’яднання.

Сярод кандыдатаў прадстаўнікі адукацыі, навукі, аховы здароўя, культуры, СМІ, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, вайсковец, супрацоўнік МНС, лідэры раённых арганізацый РГА “Белая Русь”. Некаторыя з іх ўдастоены дзяржаўных узнагарод, ганаровых званняў, маюць навуковую ступень.

Гэта людзі, якія маюць сплаў шматгадовага вопыту грамадскай дзейнасці, практыкі прыняцця і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, гарачыя патрыёты роднай зямлі.

Прапанаваныя кандыдатуры будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь”, які абярэ ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу.

Пакінуць адказ