ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Шчучынская і мастоўская дэлегацыі з плошчы Свабоды адправіліся ў сталіцу на VІ Усебеларускі народны сход

Шчучынская і мастоўская дэлегацыі з плошчы Свабоды адправіліся ў сталіцу на VІ Усебеларускі народны сход

Атмасфера хвалявання і ўзрушанасці панавала на плошчы Свабоды ў Шчучыне, калі пад’ехаў аўтобус, што павінен даставіць дэлегатаў нашага рэгіёна ў Мінск на VІ Усебеларускі народны сход, які будзе праходзіць 11-12 лютага ў Палацы Рэспублікі. Усе дэлегаты — ініцыятыўныя і аўтарытэтныя людзі з розных сфер, кожны з іх праявіў сябе і ў прафесіі, і ў рашэнні важных жыццёвых пытанняў мясцовага насельніцтва.

— Настрой – толькі пазітыўны: заўтра велічная падзея ў жыцці краіны. Мы едзем з пасылам на плённую работу, на тое, каб весці канструктыўны дыялог у мэтах кансалідацыі грамадства і ўмацавання нашай дзяржавы, — запэўніў старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі.

Дарэчы, наша “Дзянніца” – не адзіны СМІ, прадстаўнікі якога звярнуліся з бліц-пытаннем да кіраўніка раёна. У нас падрастае надзейная змена – рэпарцёры дзіцячай тэлестудыі “Рrо100ТV” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі. Дэлегаты з задавальненнем адказвалі на пытанні рабят.

 А з “Дзянніцай” сваімі пачуццямі падзялілася Марына Пецкель, начальнік сектара кадравай работы Шчучынскага РУП ЖКХ:

— Скажу шчыра, я вельмі хвалююся, бо ўпершыню буду прымаць удзел у такім лёсавызначальным для краіны форуме. Галоўнай мэтай яго лічу імкненне аб’яднаць усіх беларусаў, каб мы жылі ў міры ды згодзе, дынамічна развівалі сваю краіну, будавалі планы на будучыню і паспяхова ператваралі іх у жыццё сваёй працай, талентам, інавацыямі. Гэтага хочуць мае землякі, таварышы па рабоце. Упэўнена, да голасу большасці павінны прыслухацца, і разам мы знойдзем разумны кампраміс.

Першы сакратар райкама БРСМ Алена Пратасевіч з камандай актывістаў уручыла дэлегатам паштоўкі з пажаданнямі. Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў праводзілі сваіх дэлегатаў у суправаджэнні аўтапрабегу з дзяржаўнай сімволікай. Атрымалася вельмі святочна і ўрачыста.

У кожнага з ад’язджаючых ёсць свае прапановы, меркаванні, думкі і надзеі: на тое яно і народнае веча. “Шчаслівай дарогі, у добры шлях!” – хочацца пажадаць і дэлегатам, і нашай краіне.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Пакінуць адказ