ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Малочна-таварны комплекс Гурнофель

Малочна-таварны комплекс Гурнофель

Першы комплекс у гаспадарцы, уведзены ў эксплуатацыю ў верасні 2006 года. Кошт аб’екта пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю склала 17180,3 млн. рублёў, у тым ліку кошт абсталявання 1601,9 млн.рублёў. Кошт 1 жывёламесца 9,1 млн.рублёў. Усяго жывёламесцаў 1888, у тым ліку для дойнага статка 1140. Маецца 4 кароўніка па 240 жывёламесцаў, цэх сухастойных кароў на 180 жывёламесцаў, прафілакторый на 88 месцаў, 2 будынка для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы на 300 і 360 жывёламесцаў. У дольнв-малочным блоку змантаваныя ўстаноўкі «Ялінка» 216 і 28, фірмы Delaval.