ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Малочна-таварны комплекс Васілішкі

Малочна-таварны комплекс Васілішкі

Праведзена рэканструкцыя фермы з пашырэннем да 960 дойных кароў. Работы па рэканструкцыі 1 і 2 чэргі былі завершаны ў снежні 2007 года. Затым было прынята рашэнне будаўніцтва кароўніка і даільна-малочнага блока, якія былі ўведзеныя ў эксплуатацыю ў ліпені 2010 года. Кошт аб’екта пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю склаў 1-2 чаргі 21469,4 млн. рублёў, 3 чаргі – 6556,4 млн.рублёў. На комплексе маецца ўсяго жывёламесцаў 2428, у тым ліку для дойнага статка 1210. Маецца 4 кароўніка па 240 жывёламесцаў, 1 кароўнік на 250 жывёламесцаў, цэх сухастойных кароў на 180 жывёламесцаў, прафілакторый на 88 месцаў, 4 будынка для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы на 200, 180, 285 і 285 жывёламесцаў. У дольна-малочных блоках змантаваныя ўстаноўкі «Ялінка» 216 і 28 и 1*12, фірмы Delaval. Замена выбракованных кароў павінна праводзіцца за кошт уласных цялушак, вырашчаных на комплексе. Тэрмін акупнасці праекта 11 гадоў.