ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі адбылася традыцыйная сустрэча старшыні Шчучынскага райвыканкама Аляксея Садоўскага з маладымі спецыялістамі раёна і прайшоў конкурс “Сваёй прафесіяй ганаруся!”

У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі адбылася традыцыйная сустрэча старшыні Шчучынскага райвыканкама Аляксея Садоўскага з маладымі спецыялістамі раёна і прайшоў конкурс “Сваёй прафесіяй ганаруся!”

Кожны год у маладых спецыялістаў Шчучыншчыны з’яўляецца ўнікальная магчымасць паразмаўляць з кіраўніцтвам раёна, даведацца аб напрамках развіцця нашага рэгіёну, задаць любое пытанне старшыні Шчучынскага райвыканкама. Не стаў выключэннем і сёлета. Удзел у “Адкрытым дыялогу”, які быў арганізаваны па ініцыятыве РК ГА “БРСМ”, прынялі маладыя спецыялісты з усіх сфер.

Унікальнае права заняць ганаровае месца побач з Аляксеем Валянцінавічам на гэты раз атрымалі Герман Сматрук – старшы ўпаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці аддзела ўнутраных спраў Шчучынскага райвыканкама, якому за дасягнутыя вынікі ў службовай дзейнасці абвешчана Падзяка Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Эдуард прымае актыўны ўдзел у аказанні медыцынскай дапамогі хворым з COVID-19 і за сваю актыўную працу ў перыяд пандэміі, высокі прафесіяналізм узнагароджаны Шчучынскай раённай арганізацыяй “Беларускі Фонд міру”.

Пра што ішла размова падчас дыялогу? Маладыя спецыялісты хацелі даведацца, якія праекты ў бліжэйшы час будуць рэалізаваны на Шчучыншчыне, ці плануецца ў раёне будаўніцтва жылля для маладых спецыялістаў, ці можна адкрыць у Шчучыне маладзёжнае кафэ. Прагучалі пытанні і асабіста Аляксею Валянцінавічу. Моладзь прапанавала яго ўспомніць адчуванні, калі ён пачынаў свой шлях у прафесію, даць ім парады з пункту гледжання бацькі. У сваю чаргу старшыня райвыканкама хацеў высветліць, чым сёння жывуць маладыя людзі, якія ў іх планы, што яны хацелі б змяніць ва ўстановах і арганізацыях, дзе працуюць, з якімі прапановамі дашлі на сустрэчу.

“Адкрыты дыялог” прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы. Такія сустрэчы даюць магчымасць моладзі зразумець, што кіраўніцтва раёна заўсёды адчынена для новых ідэй, ініцыятыў і цікавых прапаноў.

Працягам маладзёжнай тэмы стаў конкурс “Сваёй прафесіяй ганаруся”, у якім прынялі ўдзел чатыры маладыя спецыялісты. Гэта Лізавета Вараб’ёва – акампаніятар народнага ансамбля беларускай песні “Медуніцы” Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Арцём Далгоўскі – настаўнік біялогіі, хіміі, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Ляшчанскага д/с-СШ, Вікторыя Тацелька настаўнік-дэфектолаг Дэмброўскага д/с-СШ, а таксама Крысціна Цярэнцьева – настаўнік англійскай мовы гімназіі г. Шчучына. Для ўдзелу ў конкурсе яны рыхтавалі эсэ, а таксама відэаролікі, у якіх расказвалі пра сваю працу і дасягненні, пра першыя крокі ў прафесіі, і, вядома ж, візітоўку. Кожны з удзельнікаў крэатыўна падышоў да выканання заданняў.

Дыпломы пераможцу і прызёрам, а таксама Падзяку і падарункі за ўдзел маладым спецыялістам уручыла намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Пасюта. Яна падзякавала ўсім удзельнікам за смеласць, за крэатыўнасць і выказала надзею, што ў будучым колькасць удзельнікаў значна павялічыцца.

Святочны настрой удзельнікам і гасцям стваралі артысты Шчучынскага РЦКІНТ.   

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

Пакінуць адказ