ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Убралі “кветку сонца” пад восеньскім небам. У ААТ “Васілішкі” завяршылі ўборку сланечніку на зерне

Убралі “кветку сонца” пад восеньскім небам. У ААТ “Васілішкі” завяршылі ўборку сланечніку на зерне

Крыху больш за тыдзень спатрэбілася вопытнаму механізатару ААТ “Васілішкі” Віктару Юшкевічу, каб убраць на зерне пасевы сланечніку. Пад гэту алейную культуру ў гаспадарцы сёлета было адведзена 156 гектараў, і з кожнага тут атрымалі ў сярэднім 32 цэнтнеры семак.

– Спачатку спрабаваў абмалочваць сланечнік звычайнай жняяркай, якой убіраем кукурузу, – дзеліцца Віктар Генрыхавіч. – Аднак з-за вялікіх страт мы хутка адмовіліся ад гэтай ідэі і набылі спецыяльную італьянскую жняярку. Яна акуратна зразае шляпкі і накіроўвае ў барабан, які “выбівае” усе семкі са шляпкі. Такім чынам за дзень убіраў 20-25 гектараў, намалочваў да 70 тон семак.

Сабраны ўраджай васілішкаўскія аграрыі аператыўна адвозілі на комплекс, дзе ўсталявана лінія для вытворчасці камбікорму. Там пасля сушкі і ачысткі семкі прасавалі і атрымлівалі жмых, які ўтрымлівае 32-34% бялку і алею – прыкладна 250 літраў з кожнай тоны. Усе гэтыя інгрэдыенты неабходны для выпуску якаснага камбікорму.

– Сёлета мы ўпершыню ўсур’ёз падышлі да вырошчвання сланечніку, – гаворыць галоўны аграном ААТ “Васілішкі” Дзяніс Комар. – Усё для таго, каб адмовіцца ад пакупкі рапсавага жмыху, які каштуе дорага. Павялічваць пасевы азімага рапсу, які і так у нас займае 1200 гектараў, мы не можам з-за сур’ёзнай нагрузкі на тэхніку. А вось яравы сланечнік – выдатны варыянт, бо гэтая алейная культура сеецца і ўбіраецца ў іншыя тэрміны. Каб пасевы выдатна ўзышлі, унеслі ў глебу неабходную колькасць мінеральных ўгнаенняў, а таксама мікраэлементы. Халодная восень запаволіла тэмпы ўборкі: сланечнік абмалочваецца пры ўтрыманні вільгаці 15%, а гэты паказчык да нядаўняга часу складаў 24-27%. Выправіць сітуацыю дапамагла дысікацыя: мы апырскалі пасевы спецыяльным прэпаратам, які раўнамерна падсушыў карзінкі і семкі. Працэс “даспявання” заняў усяго чатыры дні, а затым мы аператыўна ўбралі вырашчаны ўраджай. У наступным годзе плануем павялічыць пасевы “кветкі сонца” да 300 гектараў за кошт памяншэння плошчаў, адведзеных пад цукровыя буракі.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

Пакінуць адказ