ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Злёт перадавікоў – даніна павагі людзям працы

Злёт перадавікоў – даніна павагі людзям працы

10 сакавіка 2023 года ў Шчучыне прайшоў раённы злёт перадавікоў вытворчасці і найлепшых па прафесіі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве па выніках работы за 2022 год прыняла ўдзел дэлегацыя ААТ "Васілішкі".
Па традыцыі на святочную сцэну ўзнімаліся пераможцы раённага спаборніцтва ў розных галінах і сферах дзейнасці. Сярод іх начальнік комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы Трайгі - Станіслаў Коркуць. Згодна з рашэннем райвыканкама ў намінацыі "Лепшы па прафесіі" прадстаўнікі і нашай гаспадаркі. Імёны Калеснік Марыі і Салейкі Ганны занесены на раённую Дошку Гонару.