ОАО Василишки - многоотраслевое хозяйство, специализирующееся на выращивании зерновых и зернобобовых культур, семян масленичных культур, картофеля, сахарной свеклы, кормовых культур, разведении свиней и молочного крупного рогатого скота, выращивании плодов и овощей.

231522, ул. Советская, 30, а.г. Василишки, Щучинский район, Гродненская область

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Запрагайце, хлопцы, коней: раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” прайшоў у аграгарадку Васілішкі

Запрагайце, хлопцы, коней: раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” прайшоў у аграгарадку Васілішкі

За лідарства змагаліся 5 сямейных каманд, якія з’ехаліся з розных куточкаў Шчучыншчыны: сям’я Бура (Ражанкаўскі сельсавет), Янковіч (Астрынскі сельсавет), Зайко (Жалудоцкі сельсавет), Іоскевіч (Орлеўскі сельсавет) і Скальскія (Дэмбраўскі сельсавет).

Падтрымлівалі ўдзельнікаў старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В.В. Ашурок, першы сакратар РК БРСМ А.А. Цынгалёва і іншыя.

Маладыя, актыўныя, творчыя. Сем’і жывуць у згодзе з традыцыямі і стараюцца быць сапраўднымі гаспадарамі зямлі. Здзіўлялі сваёй арыгінальнасцю “Візітныя карткі”. Пра сябе і свае сямейныя традыцыі канкурсанты распавядалі ў вершах, песнях і яркіх тэатральных пастаноўках.

Сёлета ўдзельнікам давялося прайсці цікавым конкурсным маршрутам: “Сельскія забавы” , “Па ваду”, “Сіўка-Бурка”, “Дрывасек”… Уладары сяла даказалі, што і дровы нарыхтоўваць умеюць, і бульбу збіраць, і гнядога запрагаць ды распрагаць.

Сёлета ганаровы тытул “Уладар сяла” заваявалі Янковічы з Астрыны. На другім месцы – Зайко (Жалудоцкі сельсавет). Замыкаюць тройку лідараў – Бура (Ражанкаўскі сельсавет).

Падчас мерапрыемства актыўна працаваў выязны гандаль, свае паслугі прапаноўваў конны клуб “У Райманда”.  Цудоўным падарункам для ўдзельнікаў конкурсу і гасцей стала выступленне самадзейных артыстаў  з Ліды.

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

https://dzyannica.by/content/zapragayce-hlopcy-koney-rayonny-etap-respublikanskaga-konkursu-uladar-syala-prayshou-u

Добавить комментарий