“Людзі – наша золата”: у ААТ “Васілішкі” прайшоў выніковы сход з удзелам кіраўніцтва холдынгу Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта

ААТ “Васілішкі” на мінулым тыдні падвяло вынікі працы за мінулы год. Выніковы збор калектыву, які прайшоў у атмасферы адкрытага дыялогу, стаў яскравым прыкладам таго, як сучасныя тэхналогіі і дзяржаўная падтрымка трансфармуюцца ў рэальны дабрабыт людзей.
У прэзідыум сходу ўвайшлі генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Аграпрамысловы холдынг Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» Віктар Шайбак, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Таццяна Цюсіна, дырэктар ААТ «Васілішкі» Антон Бурнас, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Сьвятлана Васілішкаўскага сельвыканкама Нэлі Вальшчук.
Адкрываючы форум, Антон Бурнас падкрэсліў стратэгічную значнасць прадпрыемства: яго доля ў аб’ёме валавой прадукцыі аграхолдынга складае амаль 38 працэнтаў, а ў агульнараённым маштабе – больш як 34 працэнты. Аналізуючы мінулы год, кіраўнік не хаваў: аграрыям прыйшлося працаваць ва ўмовах “кліматычных арэляў”. Вясновыя замаразкі да -15°C знішчылі частку пасеваў рапсу і нанеслі ўрон садам. Аднак, паводле слоў Антона Бурнаса, гаспадарка выстаяла дзякуючы дыверсіфікацыі: “Мы адчуваем залежнасць ад надвор’я, але насуперак капрызам прыроды намалочана 45,1 тыс. тон збожжавых – гэта самая высокая ўраджайнасць у нашай гісторыі (68,8 ц/га)”. На 2026 год планка паднятая яшчэ вышэй – атрымаць 50 тыс. тон збожжа без уліку кукурузы».


Галоўным “лакаматывам” эканомікі застаецца жывёлагадоўля. Свінагадоўля забяспечыла 47,3% усёй выручкі і 74% прыбытку гаспадаркі, прадэманстраваўшы рэнтабельнасць у 17,6%. «Свінагадоўля – наша валаўтваральная галіна, – падкрэсліў Антон Бурнос. – Апладняванне свінаматак вырасла да 91,8%, а сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе на адкорме дасягаюць 897 грамаў. Тут не павінна быць дробязяў, асабліва ў біялагічнай абароне». У той жа час дырэктар падвергнуў жорсткай крытыцы працу малочнатаварных комплексаў «Гурнафель» і «Бакшты», дзе з-за недапрацовак спецыялістаў і недахопу ветперсаналу вырас склон БРЖ. «Пытанне захаванасці пагалоўя – гэта пытанне нумар адзін. Недаатрыманы прыплод і малако з-за яловасці кароў каштавалі нам летась амаль два мільёны рублёў. Гэта вялізныя рэзервы, якія мы абавязаныя вярнуць», – заявіў кіраўнік.

Асаблівая ўвага ў дакладзе была ўдзелена тэхнічнаму пераўзбраенню. За год парк папоўніўся 41 адзінкай тэхнікі на 3,4 млн рублёў, у тым ліку самаходныя апырсквальнікі з аўтапілотамі і аградроны. Прадпрыемства актыўна ўкараняе сістэму дакладнага земляробства, што дае магчымасць нарошчваць эканоміку за кошт аптымізацыі высеву і ўнясення ўгнаенняў. Фінансавы вынік года пацвярджае ўстойлівасць: чысты прыбытак склаў больш за 14 млн рублёў пры рэнтабельнасці продажаў 8,7%, што вышэй за планавыя заданні.
Асаблівы акцэнт на згуртаванасці калектыву зрабіў Віктар Шайбак. Ён падкрэсліў, што за кожнай лічбай справаздачы стаіць агульная праца:
– Усё, чаго мы дасягнулі – гэта Мы. Мы разам ствараем будучыню нашай краіны, мы думаем аб заўтрашнім дні і забяспечваем харчовую бяспеку сваёй сям’і, свайго рэгіёну і нашай суверэннай Беларусі, – падкрэсліў генеральны дырэктар.



Асаблівую ўвагу ён удзяліў пераемнасці пакаленняў і ролі маладых спецыялістаў, адзначыўшы, што “крохкія плечы” моладзі і кіраўнікоў сярэдняга звяна трымаюць на сабе вялізны груз адказнасці, і задача холдынгу – максімальна аблегчыць гэту працу.

Менавіта ідэалогія «чалавекацэнтрычнасці» легла ў аснову прапанаваных змен у калектыўную дамову. Віктар Шайбак выступіў з ініцыятывай, якая выклікала бурныя авацыі: павялічыць у некалькі разоў стаўкі выплат для ветэранаў працы, юбіляраў і тых, хто дэманструе выключную адданасць справе.
Гэтае рашэньне стала лягічным працягам палітыкі росту дабрабыту: сярэдні заробак у «Васілішчанках» ужо дасягнуў 2529 рублёў, павялічыўшыся за год на 17%. Кіраўніцтва холдынгу дакладна дае зразумець: праца на зямлі ў Беларусі – гэта ганарова, прэстыжна і высокааплатна.
Цёплыя словы ў адрас калектыва вымавіла Таццяна Цюсіна. Яна адзначыла ўнікальную атмасферу прадпрыемства, дзе кожны адчувае сябе часткай вялікай сям’і. «Самае важнае – гэта тое, з якім настроем вы прыходзіце на працу і з якім вяртаецеся дадому. Тут, у «Васілішках», адчуваецца сапраўдная пераемнасць і клопат аб кожным чалавеку», – падкрэсліла Таццяна Цюсіна.

Планы на 2026 год дырэктар Антон Бурнас назваў “напружанымі”. У прыярытэце – выкананне ўсіх прагнозных паказчыкаў: вытворчасць 43 тыс. тон малака, будаўніцтва новага зернеачышчальна-сушыльнага комплексу на 6000 тон у вёсцы Касцянева і далейшая цыфравізацыя ўсіх працэсаў. «Напрыканцы хачу падзякаваць увесь калектыў за працу. Усе планы, якія мы прынялі, мы выканаем», – падсумаваў Антон Бурнос.
Кульмінацыяй урачыстасці стала цырымонія ўшаноўвання найлепшых. Вышэйшай дзяржаўнай узнагародай – медалём “За працоўныя заслугі” – была адзначана галоўны бухгалтар прадпрыемства Ганна Лышчык. Ганаровай граматай РУП “Кіруючая кампанія холдынгу “Аграпрамысловы холдынг Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” быў узнагароджаны начальнік МТК “Кранькі” Станіслаў Стэцэвіч. Граматамі холдынгу адзначаны загадчык рамонтнай майстэрні “Бакшты” Валерый Дымінскі і галоўны эканаміст Нэля Маркевіч.




Благодарность Генерального директора холдинга объявлена трактористу-машинисту Ивану Рышкевичу, водителю Валентину Петрушевичу, оператору свиноводческих комплексов Веронике Колос и ведущему агроному по защите растений Алексею Свидро. Также заслуженные награды из рук Татьяна Тюсиной получили Елена Мухлядо и Наталья Езубчик.


Разгледзеўшы вынікі працы за 2025 год, лепшымі падраздзяленнямі прызнаны сельскагаспадарчае аддзяленне № 2 «Кранькі» (кіраўнік Васіль Рацкевіч), МТК «Кранькі» (начальнік Станіслаў Стэцэвіч), комплекс па вырошчванні цялушак «Галавічполле» (начальнік Ганна Пратасевіч) і свінагадоўчая ферма № 2 пад кіраўніцтвам Віталіны Лапалайнен.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік ААТ «Васілішкі» прысвоена Аліне Акстыловіч, Яўгену Вашчыла, Віктару Знявяроўскаму, Марыі Скорб і Наталлі Янкевіч.

Асаблівую ўвагу на сходзе надалі абноўленай Дошцы гонару прадпрыемствы, куды сёлета занесена вялікая колькасць перадавікоў вытворчасці. Асаблівае месца ў гэтым ганаровым спісе занялі работнікі, якія ў дадзены момант выконваюць задачы на спецыяльных ваенных зборах – Павел Габіс, Дзмітрый Мацкевіч і Валяр’ян Федасевіч.





Святочны дзень завяршыўся канцэртам артыстаў Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Дыяна Кейка.
Фота аўтара.













