ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Ход пасяўной у Шчучынскім раёне: у ААТ “Васілішкі” актыўна вядуць сяўбу ранніх яравых культур

Ход пасяўной у Шчучынскім раёне: у ААТ “Васілішкі” актыўна вядуць сяўбу ранніх яравых культур

У Шчучынскім раёне пасяўная кампанія выйшла на стадыю максімальнай напругі. У ААТ “Васілішкі” стаўка зроблена на “лічбу”, элітную селекцыю і жалезную дысцыпліну людзей, якія прывыклі вымяраць поспех не ў працоўных гадзінах, а ў гектарах.

У ААТ “Васілішкі” пасяўная мае свае тэхналагічныя тонкасці. У гэтыя дні тут фарміруюць “зялёны канвеер” – ідзе падсеў шматгадовай травы пад покрыва ячменю.

Аграном сельскагаспадарчага аддзялення № 1 Арсень Клімовіч тлумачыць стратэгію:

  • Люцэрна, цімафееўка і канюшына высейваюцца ў два сляды з нормай 15 кілаграмаў на гектар. Трэба паспець за пару дзён, пакуль глеба трымае патрэбную кандыцыю.

На ўчастку працуе Віктар Валошык на сваім John Deere. Яго жонка Ірына ведае складам мінеральных угнаенняў і хіміі. Іх агульная гісторыя пачалася тутака ж 18 гадоў назад, калі Ірына прыйшла на практыку.

  • Мы тут, можна сказаць, пусцілі карані, – кажа Віктар Валошык, робячы кароткую паўзу ў працы. – Я ў гаспадарцы ўжо 21 год, бачыў, як усё мянялася. Раней і тэхніка была прасцей, і нагрузкі іншыя, а цяпер працаваць – адно задавальненне. “Джон Дзір” хоць і з прабегам, але магутны, манеўраны. У 8.20 я ўжо ў полі, да дзевяці вечара паспяваем вялізныя аб’ёмы закрыць, аж да 60 га. Прыемна ведаць, што твая праца патрэбна, што ад цябе залежыць, які ўраджай будзе ў свіранах восенню.

Ірына дадае, што праца ў адным звязку толькі ўмацоўвае іх саюз:

  • У нас усё жыццё вакол гаспадаркі круціцца. Я на складзе падрыхтоўваю ўсё неабходнае, Віктар уносіць у глебу – атрымліваецца сямейны канвеер. Ведаеце, шмат хто ў горад рвуцца, а мы тут знайшлі ўсё: і каханне, і стабільнасць, і дастатак. Увечары дома за гарбатай абмяркоўваем, як дзень прайшоў. Віктар раскажа, як поле “дыхае”, я – колькі угнаенняў адгрузілі. Нам не трэба шукаць шчасця недзе далёка, яно тут, на гэтай зямлі. Калі бачыш, як пасля тваёй працы поле зелянее, – гэта лепшая ўзнагарода.

Адразу відаць, для сям’і Валошык праца на зямлі – важная частка іх асабістай біяграфіі. Яны ўпэўнена заяўляюць: у ААТ “Васілішкі” створаны ўсе ўмовы для таго, каб чалавек працы адчуваў сябе сапраўдным гаспадаром у роднай гаспадарцы.

Дыяна Кейка.
Фота аўтара.