Што новага ў Законе “Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці”
Прэзідэнт 15 красавіка падпісаў Закон “Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці”. Гэта першая маштабная карэкціроўка гэтых кодэксаў з моманту іх прыняцця ў 2021 годзе. Так, прадугледжваюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння за шэраг новых правапарушэнняў. Асобны блок прысвечаны абароне традыцыйных каштоўнасцей. Закон таксама ўзмацняе прафілактыку правапарушэнняў сярод падлеткаў. Пашыраны падставы для вызвалення ад адказнасці. Зроблены дадатковыя крокі ў бок дэбюракратызацыі адміністрацыйнага працэсу.

Абарона сямейных каштоўнасцей
Прадугледжваюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння за шэраг новых правапарушэнняў. Сярод іх – парушэнне парадку набыцця службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў, парушэнне патрабаванняў да ахопу тэрыторыі паслугамі сотавай сувязі і якасці аказання такіх паслуг, ажыццяўленне забароненых здзелак і аперацый з лічбавымі знакамі, незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнародных мерапрыемствах і іншыя.
Ініцыятарам некалькіх ключавых навацый выступіла Генеральная пракуратура. Сярод іх блок, прысвечаны абароне традыцыйных каштоўнасцей. Так, уводзіцца адказнасць за прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і бяздзетнасці ў выглядзе штрафу да 900 рублёў, а пры здзяйсненні ў дачыненні да непаўналетняга – да 1350 рублёў ці адміністрацыйнага арышту.
Каменціруючы гэту навацыю, начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч нагадала, што Кіраўнік дзяржавы яшчэ ў красавіку 2023 года падтрымаў прапановы Генеральнай пракуратуры па ўстанаўленню адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных сексуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры:
– Вельмі важна абараніць нашых грамадзян, у першую чаргу дзяцей, ад дэструктыўнага ўплыву ідэй, якія супярэчаць духоўным каштоўнасцям беларусаў, у тым ліку нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі, усвядомленай бяздзетнасці. І забяспечыць нармальнае маральнае і фізічнае развіццё непаўналетніх. Гэта найважнейшая задача дзяржавы ў частцы нацыянальнай бяспекі і здароўя нацыі.
Дэбюракратызацыя адміністрацыйнага працэсу
Зроблены крокі ў бок дэбюракратызацыі адміністрацыйнага працэсу. Цяпер скаргу на дзеянне службовых асоб, якія вядуць працэс, можна будзе падаць у электронным выглядзе. Некаторыя справы будуць разглядацца без прысутнасці грамадзяніна, калі ён пісьмова хадайнічае аб гэтым.
Пашыраны падставы для вызвалення ад адказнасці. Напрыклад, пры добраахвотнай кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, або выпраўленні памылак у статыстычных дакументах.
Яшчэ каля 150 артыкулаў кодэксаў карэкціруюцца для прывядзення ў адпаведнасць з галіновым заканадаўствам і ўдасканалення з улікам практыкі прымянення на аснове больш як 500 прапаноў, што паступілі. Яны былі звязаны з удакладненнем падведамнасці спраў, правоў і абавязкаў удзельнікаў працэсу, складаў правапарушэнняў.
Закон уступае ў сілу праз два месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.













