ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Дошка Гонару. У раённым спаборніцтве на ўборцы ўраджаю лідзіруюць камбайнер Дзмітрый Тарасевіч і вадзіцель Павел Габіс з ААТ “Васілішкі”

Дошка Гонару. У раённым спаборніцтве на ўборцы ўраджаю лідзіруюць камбайнер Дзмітрый Тарасевіч і вадзіцель Павел Габіс з ААТ “Васілішкі”

Згодна з умовамі раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю на Дошку Гонару па стане на 14 жніўня заносяцца:

Сярод камбайнераў

Тарасевіч Дзмітрый Казіміравіч з ААТ “Васілішкі”, які з пачатку ўборкі на камбайне “КЗС-1624” намалаціў у фізічнай вазе 3868 тон збожжа;

Гушча Уладзіслаў Юр’евіч з ААТ “Васілішкі”, які з пачатку ўборкі на камбайне “Лексіён-560” намалаціў у фізічнай вазе 3402 тоны збожжа;

Кахновіч Станіслаў Іосіфавіч з ААТ «Шчучынаграпрадукт», які з пачатку ўборкі на камбайне «Лексіён-580» намалаціў у фізічнай вазе 3274 тоны збожжа.

Сярод вадзіцеляў

Габіс Павел Рамуальдавіч з ААТ “Васілішкі”, які з пачатку ўборкі на аўтамабілі МАЗ-650108 перавёз у фізічнай вазе 4278 тон збожжа;

Кажухоўскі Віктар Уладзіміравіч з ААТ «Шчучынаграпрадукт», які з пачатку ўборкі на аўтамабілі МАЗ-650108 перавёз у фізічнай вазе 4104 тоны збожжа;

Дробыш Дзмітрый Вячаслававіч з ААТ «Шчучынаграпрадукт», які з пачатку ўборкі на аўтамабілі МАЗ-650108 перавёз у фізічнай вазе 3766 тон збожжа;

СЯРОД СЕЛЬГАСПАДПРЫЕМСТВАЎ

СПУ «Пратасаўшчына». Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур складае 83,3 ц/га

ААТ “Васілішкі”. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур складае 75,8 ц/га,

ААТ «Дэмбрава». Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур складае 69,3 ц/га

На Шчучыншчыне паводле звестак на 14 жніўня намалочана 113952 тоны збожжа. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса прыбраныя з плошчы 17690 га – 79% ад плана. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа складае 64,4 цэнтнера з гектара.

Па агульным вале збожжа лідзіруе ААТ “Васілішкі”, на рахунку якога 40694 тоны. На другім месцы – ААТ «Дэмбрава»: з пачатку жніва тут намалацілі 15159 тон збожжа. У тройку лідэраў уваходзіць таксама ААТ «Шчучынаграпрадукт»: збор збожжа тут склаў 13148 тон.

На Шчучыншчыне падчас уборачнай кампаніі 53 камбайнеры намалацілі ў фізічнай вазе звыш тысячы тон збожжа, з іх 24 – больш за дзве тысячы тон. Звыш тысячы тон збожжа ў фізічнай вазе перавезлі 45 вадзіцеляў, з іх 30 – больш за дзве тысячы тон.

Сяргей КАСПЕРЧУК.
Фота Дзіяны Кейкі.