АБ’ЯВА!
Адкрытае акцыянернае таварыства “Васілішкі” прапануе выпускнікам школ заключыць дагаворы на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў у вышэйшых, сярэдніх спецыяльных навучальных установах па спецыяльнасці: ветэрынарная медыцына, заатэхнія, аграномія, энергетычнае, тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Заключыць дагаворы на мэтавую падрыхтоўку рабочых у навучальных установах з атрыманнем прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У перыяд вучобы студэнтам і навучэнцам, якія заключылі дагаворы на мэтавую падрыхтоўку, прадугледжаны даплаты да стыпендыі. Пасля заканчэння навучальнай установы ААТ “Васілішкі” гарантуе працаўладкаванне па атрыманай спецыяльнасці і месца ў добраўпарадкаваным інтэрнаце.
Даведкі па тэлефоне +375 1514 79312













