Свята з водарам хлеба. На свяце “Дажынкі-2026” падвялі вынікі ўборачнай кампаніі і ўзнагародзілі лепшых працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны.
У Шчучыне 12 верасня на раённым свяце “Дажынкі-2026” падвялі вынікі ўборачнай кампаніі і ўзнагародзілі лепшых працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны.
На пляцоўцы каля РЦКІНТ сабраліся лепшыя работнікі галіны, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, ветэраны працы і госці. Урачыстасць адкрылася тэатралізаваным пралогам. Па традыцыі святочны каравай 2026 года як сімвал багацця і працы быў уручаны старшыні райвыканкама Ігару Аверку, які павіншаваў усіх з завяршэннем уборачнай кампаніі і падзякаваў работнікам аграпрамысловага комплексу за працу.





Игорь Аверко, обращаясь к участникам праздника, назвал «Дожинки» ярким событием и весомым результатом добросовестной работы.

- Добры ўраджай заўсёды быў і будзе закладам дастатку ў доме і гарантыяй харчовай бяспекі нашага раёна і краіны ў цэлым, – сказаў ён.
Па словах кіраўніка раёна, вынікі года ўражваюць.
- Амаль 140 тысяч тон збожжа. Такая лічба, якая гаворыць сама за сябе. Гэта нашае галоўнае беларускае золата. Збожжавыя і зернебабовыя – сярэдняя ўраджайнасць склала 62,5 цэнтнера з гектара, што на 1,3 цэнтнера вышэй за ўзровень мінулага года і з’яўляецца рэкордным паказчыкам для раёна. Мы сабралі выдатны ўраджай рапсу – каля 29 тысяч тон з 5800 га, – паведаміў ён.
Ігар Аверка падкрэсліў, што ў гэтым заслуга тых, хто працаваў на палях, і выказаў падзяку камбайнерам і вадзіцелям. Ён таксама выказаў удзячнасць аператарам зернесушыльных установак і аграномам. На заканчэнне ён падзякаваў усім, хто быў задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі.
- Дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за працавітасць і адказныя адносіны да справы, вытрымку і высокую самааддачу. Хочацца сказаць падзякі не толькі тым, хто працаваў у галіне сельскай гаспадаркі, але і тым, хто заўсёды гатовы падставіць сяброўскае плячо – работнікам прамысловых прадпрыемстваў і абслуговых арганізацый, лясной гаспадаркі, водазабеспячальнай галіны, электрычных сетак, гандлю, будаўніцтва, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры. Дзякуй вам, шаноўныя кіраўнікі, за падтрымку. За працай аграрыяў стаяць тысячы людзей, – сказаў кіраўнік раёна.

Цэнтральным момантам свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Пераможцамі сталі працоўныя калектывы ААТ “Дэмбрава”, ААТ “Васілішкі”, СПУ “Пратасоўшчына”.


Усе тры прызавыя месцы сярод камбайнераў дасталіся прадстаўнікам ААТ “Васілішкі”. Пераможцам стаў Павел Грудзінскі, другое месца заняў Яўген Васілька, трэцяе Дзмітрый Тарасевіч. За работу на ўборцы рапсу ўзнагароджаны камбайнер гэтай жа гаспадаркі Дзяніса Сінкевіча.



У спаборніцтве сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялі адвоз збожжа ад камбайнаў, першае месца заняў Міхаіл Семянюк з філіяла “Жалудокскі агракомплекс”, другое – Павел Габіс з ААТ “Васілішкі”, трэцяе – Андрэй Даўгашэя з ААТ “Дэмбрава”. За адвоз рапсу адзначаны вадзіцель ААТ “Васілішкі” Анатоль Косько.




Лепшым сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак стала звяно ААТ “Васілішкі” пад кіраўніцтвам Пятра Саковіча. Сярод маладых хлебаробаў лепшым камбайнерам прызнаны Уладзіслаў Гушча з ААТ “Васілішкі”, вадзіцелем-пераможцам стаў Вадзім Трахімчык з філіяла “Жалудокскі агракомплекс”.

Вынікі ўборачнай кампаніі сталі падставай адзначыць не толькі тых, хто непасрэдна працаваў у полі. Ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі Шчучынскага райвыканкама ўзнагародзілі работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прамысловых арганізацый і службаў раёна, якія ўнеслі ўклад у правядзенне ўборачнай кампаніі.

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта таксама павіншавала аграрыяў з важкім дажынкавым караваем.
Алена Пасюта ўручыла Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў трактарысту-машыністу ААТ “Дэмбрава” Яўгену Юрагу, трактарысту-машыністу ААТ “Васілішкі” Дзмітрыю Тарасевічу і аператару газавай кацельні ААТ “Шчучынаграпрадукт” Мікалаю Тарасевічу. Узнагароды Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” былі ўручаны начальніку вытворчасці раслінаводчай прадукцыі ААТ “Васілішкі” Івану Кімашэўскаму. трактарысту-машыністу ААТ «Орля» Уладзіміру Баклагу і начальніку комплексу па захоўванні і перапрацоўцы збожжа СПУ «Пратасаўшчына» Іосіфу Кралько.




Са святам аграрыяў павіншавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Надзея Хальцова: «Дзякуй за добрасумленную працу і адказнае стаўленне да справы. Жадаю ўсім новых поспехаў на карысць роднай Беларусі, добрага надвор’я і багатых ураджаяў.
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін таксама выступіў з прывітаннем. Ганаровыя граматы камітэта ён уручыў першаму намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзіміру Кухарчыку і трактарысту-машыністу СТАА «Клубніцы Плантс» Яну Васько.

Старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Аляксей і намеснік старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Алеся Венска таксама ўзнагародзілі работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.


Лепшыя працаўнікі аграпрамысловага комплексу атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Ганны Хведзюк. Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы былі таксама ўручаны прадстаўнікам будаўнічых, дарожных і камунальных службаў, прамысловых прадпрыемстваў раёна, якія аказалі дапамогу аграрыям у перыяд уборачнай кампаніі. У Год жанчыны Ганаровымі граматамі Шчучынскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” былі ўзнагароджаны прадстаўніцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, занятых на зернесушыльным комплексе і аб’ектах аграрнай вытворчасці. Лепшыя працаўнікі аграпрамысловага комплексу атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Ганны Хведзюк. Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы былі таксама ўручаны прадстаўнікам будаўнічых, дарожных і камунальных службаў, прамысловых прадпрыемстваў раёна, якія аказалі дапамогу аграрыям у перыяд уборачнай кампаніі. У Год жанчыны Ганаровымі граматамі Шчучынскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” былі ўзнагароджаны прадстаўніцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, занятых на зернесушыльным комплексе і аб’ектах аграрнай вытворчасці.




Магчымасцю ў чарговы раз адзначыць працу аграрыяў скарысталіся намеснік старшыні райвыканкама і старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Таццяна Цюсіна, прафсаюзны лідэр аграрыяў раёна Генрых Юрэвіч. Маладых спецыялістаў, занятых у сельскай гаспадарцы, узнагародзіў першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзмітрый Чывіль. Граматамі тэрытарыяльнага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ былі адзначаны таксама навучэнцы гарадскіх школ.







Завяршылася афіцыйная частка ўзнагароджваннем пераможцаў конкурсаў на лепшы падворак, сноп і каравай. На працягу святочнай праграмы выступаў музычны тэатр “Рада”.












Дыяна Кейка.
Фота аўтара.













