ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

У Шчучынскім раёне ўшаноўвалі работнікаў аграрнага сектара – воінаў-інтэрнацыяналістаў

У Шчучынскім раёне ўшаноўвалі работнікаў аграрнага сектара – воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага споўнілася 37 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэтыя памятныя дні па ўсёй краіне ўспамінаюць тых, хто з годнасцю выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак удалечыні ад Радзімы. Шчучынская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК не засталася ў баку, арганізаваўшы ўшанаванне сваіх калег, якія прайшлі праз пекла афганскай вайны.

З цёплымі словамі і падзякай да воінаў-інтэрнацыяналістаў звярнуўся лідэр раённага прафсаюза аграрыяў Генрых Юрэвіч. Ён наведаў працоўныя калектывы ААТ “Васілішкі” і ААТ “Шчучынаграпрадукт”, каб павіншаваць тых, хто, вярнуўшыся з вайны, працягвае добрасумленна працаваць на роднай зямлі, уносячы свой уклад у харчовую бяспеку краіны.

  • У нядзелю споўнілася 37 гадоў з таго дня, калі апошнія калоны савецкіх войскаў пакінулі тэрыторыю Афганістана, – звярнуўся да прысутных Генрых Юрэвіч. – Мы нізка кланяемся вам за мужнасць і стойкасць. Ад імя прафсаюза віншую вас з гэтай датай і жадаю самага галоўнага – моцнага здароўя. Дзякуй вам за тое, што з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Дзякуй за вашу працу сёння і за тое, што мы жывем пад мірным небам.

Ва ўрачыстай абстаноўцы члены прафсаюза, якія праявілі сябе не толькі ў ваенным мінулым, але і ў мірным жыцці, былі адзначаны ўзнагародамі.

Падзячнымі лістамі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК за актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і ў грамадскім жыцці калектыву, за добрасумленную працу, прафесіяналізм і мэтанакіраванасць былі ўзнагароджаны работнікі ААТ “Васілішкі”: галоўны энергетык Аляксандр Крываў, слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання аховы і правапарадку Антон Лобан і кіроўца аўтамабіля Станіслаў Анушкевіч.

Цёплыя словы, заслужаныя ўзнагароды і шчырыя ўсмешкі – такім запомніўся гэты дзень. Бо тыя, хто мінуў вайну, і сёння паказваюць прыклад устойлівасці як у жыцці, так і ў працы.

У гэты дзень на мерапрыемстве знайшлося месца не толькі для ўспамінаў, але і для падтрымкі спартовых дасягненняў. Генрых Юрэвіч таксама ўручыў дыпломы і грашовыя падарункі работнікам ААТ “Васілішкі”, якія штогод прымаюць актыўны ўдзел у абласным турніры па плаванні і паказваюць добрыя вынікі. За спартыўны дух і волю да перамогі былі адзначаны бухгалтар службы забеспячэння бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Таццяна Гайдушка, кіраўнік сельгасаддзялення № 2 “Кранькі” Васіль Рацкевіч, начальнік фермы № 2 свінагадоўчага комплексу “Зброжкі” Віталіна Лапалайнен і спецыяліст па абароне інфармацыі Аляксандр Крывулец.

Надзея Богдан.
Фота аўтара.