Ураджай 55 тысяч тон. У ААТ “Васілішкі” прайшлі “Дажынкі-2026”

У ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна завяршылася ўборачная кампанія, па выніках якой гаспадарка намалаціла 55,418 тыс. тон збожжа і алейнага семя рапсу. Вынікі гарачай пары падвялі ў рамках свята «Дажынкі-2026».
Урачыстае мерапрыемства прайшло на цэнтральнай плошчы аграгарадка. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскага і раённага ўзроўняў, працаўнікі ААТ «Васілішкі», іх сем’і і жыхары населенага пункта.



У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел генеральны дырэктар Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Кіруючая кампанія холдынгу “Аграпрамысловы холдынг” Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” Віктар Шайбак, старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хведзюк, дырэктар ААТ “Васілішкі” Антон Бурнос, старшыня начальніка Упраўлення сель Васілішкаўскага сельвыканкама Нэлі Вальшчук, набож парафіі святога Іаана Хрысціцеля ксёндз Станіслаў Пыцель і пробашч парафіі храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Першамайск іерэй Аляксандр Лебедзіч.

- Сёння мы падводзім вынікі напружанай уборачнай кампаніі, у якой кожны ўнёс свой уклад: спецыялісты, рабочыя, механізатары, трактарысты. У гэтым годзе калектыў ААТ «Васілішкі» прарабіў вялікую працу і дамогся годнага выніку. Намалацілі больш за 55 тыс. тон збожжа і рапсу. Дзве пяцёркі сталі для нас сімвалам сёлетняй уборачнай кампаніі. Асабліва прыемна бачыць поўныя засекі, дастойную заработную плату і разумець, што за гэтымі паказчыкамі стаіць праца людзей, якія працуюць у ААТ “Васілішкі”, – сказаў Антон Бурнос.
Па словах Антона Бурноса, гаспадарка працягвае развівацца. У наступным годзе тут плануюць набыць яшчэ адзін збожжаўборачны камбайн. Акрамя таго, у бягучым сезоне ў якасці эксперыменту ў гаспадарцы вырошчвалі каляровую капусту. Дырэктар адзначыў, што ўраджай дае магчымасць павышаць заработную плату работнікам і прадаўжаць мадэрнізацыю вытворчасці.

Начальнік вытворчасці раслінаводчай прадукцыі Іван Кімашэўскі ўдакладніў, што выніковы намалот збожжа і рапсу склаў 55,418 тыс. тон.
- На жаль, умовы надвор’я ў гэтым годзе ўнеслі свае карэктывы. Ураган, які прайшоў нядаўна, закрануў і нашы палі, і частку ўраджаю мы недаатрымалі. Але мы зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць ураджай і годна завяршыць уборачную кампанію. Вынікам мы задаволены. Разам з тым разумеем, што нам ёсць куды расці і над чым працаваць, – адзначыў Кімашэўскі.


Генеральны дырэктар холдынгу Віктар Шайбак адзначыў устойлівы рост вытворчых паказчыкаў ААТ “Васілішкі”.
- Яшчэ некалькі гадоў таму, у 2019-2020 гадах, мы пачыналі з адносна невялікіх арыенціраў, ставілі задачу атрымаць 20 тыс. тон, затым пераадолелі мяжу ў 30 тыс. тон. Сёння гаспадарка выйшла на паказчык 55 тыс. тон, але і гэта не мяжа. Для таго каб у поўным аб’ёме забяспечыць кармамі пагалоўе буйной рагатай жывёлы, што ёсць у гаспадарцы, неабходна выйсці на валавы збор збожжа ў 65 тыс. тон. Таму будзем паслядоўна рухацца да гэтай мэты, – сказаў Віктар Шайбак.



Паводле яго слоў, у гаспадарцы сфарміраваны паўтарагадовы запас кармоў, ёсць 33 энерганасычаныя трактары і 24 магутныя збожжаўборачныя камбайны, у тым ліку айчыннай вытворчасці. У бягучым годзе заработная плата механізатараў была павышана на 11-13 працэнтаў.

Старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хведзюк таксама павіншавала работнікаў гаспадаркі.
- Дзякуючы вынікам вашай работы Шчучынскі раён займае трэцяе месца ў вобласці па ўраджайнасці, а Гродзенская вобласць уваходзіць у лік лідэраў рэспублікі па валавым зборы збожжа і займае другое месца па гэтым паказчыку. Яшчэ год таму на раённых «Дажынках» Віктар Шайбак казаў пра неабходнасць пераадолець у ААТ «Васілішкі» мяжу 50 тыс. тон. Тады такі вынік здаваўся шматлікім вельмі амбіцыйным. Сёння мы бачым, што пастаўленая задача выканана. Антон Бурнас і яго каманда пацвердзілі вынік не словамі, а канкрэтнай працай і лічбамі, – сказала Ганна Хведзюк.
Падчас урачыстай цырымоніі былі ўручаны ўзнагароды перадавікам уборачнай кампаніі.
Граматамі Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Кіруючая кампанія холдынгу “Аграпрамысловы холдынг” узнагароджаны вадзіцель аўтамабіля Віктар Хмялеўскі, кіраўнік сельскагаспадарчага аддзялення № 4 Ян Андрушкевіч і трактарыст-машыніст Андрэй Верабей. Падзяка аб’яўлена аператару сушыльных установак вытворчага ўчастка “Касцянёва” Аляксею Юшкевічу, электрагазазваршчыку майстэрні па рамонце трактароў Уладзіславу Круповічу.






Дыпломамі Шчучынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны аграном аддзялення нумар 4 Аляксандр Кіжук, аператар працэсу апрацоўкі збожжа Віктар Жамойда і вадзіцель Дзмітрый Мацкевіч.
Па выніках спаборніцтва сярод камбайнераў першае месца прысуджана Дзмітрыю Тарасевічу і Андрэю Руткевічу. Другое месца занялі Дзяніс Сінкевіч і Валерый Кепель. Трэцяе месца прысуджана Паўлу Грудзінскаму і Яўгену Васільку, а таксама Аляксандру Шанчуку.
Сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялі адвоз збожжа ад камбайнаў, першае месца занялі Павел Габіс і Анатоль Косько. Другое месца атрымалі Станіслаў Сяргей і Генадзь Камкоў. Трэцяе месца прысуджана Іосіфу Курылю, Уладзіміру Багдзевічу і Дзмітрыю Савіцкаму.
Ганаровай граматай Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў адзначаны трактарыст-машыніст Уладзіслаў Гушча.






Падчас цырымоніі кіраўнікам і ганаровым гасцям былі ўручаны сімвалічныя караваі з мукі новага ўраджаю. Для ўдзельнікаў “Дажынак-2026” адбылася канцэртная праграма з удзелам Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” пад кіраўніцтвам Вячаслава Статкевіча і тэатральнага крудка мініяцюр “Балагур”.































Дыяна Кейка.
Фота аўтара.













