Выбар прафесіі – гэта сур’ёзна!
Людзі даўно шукаюць формулу шчасця. Адна з такіх формул гучыць так: шчаслівы той, хто раніцай з задавальненнем ідзе на працу, а ўвечар з радасцю вяртаемся дадому. Чалавеку важна правільна абраць прафесію.
З мэтай прафарыентацыйнай гутаркі ў госці да навучэнцаў 9-11 класаў Васілішкаўскай сярэдняй школы адправіліся спецыялісты ААТ “Васілішкі”: намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Святлана Габіс, начальнік уліку і падрыхтоўкі кадраў Алена Шыкеля і малады спецыяліст інжынер-механік рамонтнай майстэрні Гурнафель Яўген. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі прадпрыемства расказалі аб умовах работы ў гаспадарцы, аб запатрабаваных прафесіях і ў якіх навучальных установах іх можна атрымаць. Школьнікі даведаліся аб магчымасці атрымаць прафесію на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў каледжах і вышэйшых навучальных установах. А малады спецыяліст распавёў пра свой шлях у прафесію, пра тое, як прайшла яго адаптацыя на першым працоўным месцы, падзяліўся ўражаннямі і планамі на будучыню. Сустрэча прайшла ў дыялогавай форме – навучэнцы задавалі пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы спецыялістаў.


Дзякуй школе за супрацоўніцтва. Да новых сустрэч!













