ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Пра подзвіг загінуўшых у вайну землякоў раскажуць маладыя туі

Пра подзвіг загінуўшых у вайну землякоў раскажуць маладыя туі

Пра подзвіг загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны землякоў раскажуць маладыя туі. Так вырашылі ў калектыве ААТ “Васілішкі” і дружна выйшлі на суботнік у цэнтр аграгарадка, каб яшчэ больш добраўпарадкаваць месца памяці пра сваіх аднавяскоўцаў, што не вярнуліся з мінулай вайны. У гонар землякоў-герояў у Васілішках устаноўлены прыгожы помнік, аўтарам якога з’яўляецца вядомы на Гродзеншчыне скульптар Рычард Груша. А цяпер у гэтым сакральным месцы з’явілася яшчэ і вечназялёная кампазіцыя.

– У рамках Года гістарычнай памяці мы высадзілі ля помніка 35 калонападобных туй. Дрэўцы закупіла аграпрадпрыемства, а высаджвалі іх супрацоўнікі адміністрацыі, – гаворыць спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Святлана Габіс. – Усе працавалі з душой, усведамляючы, наколькі важна сёння перадаць эстафету памяці моладзі, не страціць гэту святую повязь пакаленняў. Цяпер арганізаваны паліў насаджэнняў, каб усе дрэўцы прыжыліся.

Як расказала Святлана Міхайлаўна, у калектыве плануюць рэалізаваць яшчэ адзін праект, прысвечаны Году гістарычнай памяці. 75 год назад ад рук бандытаў у Вялікім Сяле загінулі настаўнікі Камінскія. У іх памяць таксама быў калісь высаджаны парк. Як лічаць васілішкаўцы, прыйшоў час яго абнавіць, добраўпарадкаваць, закласці новыя алеі і, самае галоўнае, з новай сілай узгадаць трагедыю, у якой ёсць месца мужнасці і высакародству адных і жорсткасці, бесчалавечнасці другіх. Як паказвае рэчаіснасць, урокі гісторыі забываць нельга.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Пакінуць адказ