ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

На рабочай планёрцы старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі асноўную ўвагу ўдзяліў пытанням сельскагаспадарчай і будаўнічай галін.

На рабочай планёрцы старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі асноўную ўвагу ўдзяліў пытанням сельскагаспадарчай і будаўнічай галін.

На рабочай нарадзе старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі першачарговую ўвагу ўдзяліў пытанням сельскагаспадарчай і будаўнічай галін.

Завяршаецца сельскагаспадарчы год. Здавалася б, пара падвесці рысу, але спыняцца рана. Паводле інфармацыі першага намесніка старшыні-начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігара Аверкі, у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна актыўнымі тэмпамі вядзецца ўборка кукурузы на зерне і сілас. Убрана 94 працэнты плошчаў кукурузы на сілас, ураджайнасць складае 398 ц/га. Убрана таксама 47 працэнтаў гэтай культуры на зерне пры ўраджайнасці 86,7 ц/га, валавы збор складае 22107 тон.

Паралельна сельгаспрадпрыемствы завяршаюць уборку бульбы: убрана 98 працэнтаў плошчаў пры ўраджайнасці 364 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны на 63 працэнты плошчаў, ураджайнасць складае 532 ц/га. На цукровы камбінат вывезена 24 тыс. тон “салодкага кораня”, або 33% ад задання.

У сваю чаргу кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі адзначыў, што надвор’е пакуль садзейнічае аграрыям, аднак важна памятаць, што агратэхнічныя тэрміны павінны няўхільна выконвацца. Трэба нарошчваць тэмпы ўборкі цукровых буракоў, аператыўна ўбраць кукурузу на зерне. Адначасова ідзе зяблевая апрацоўка глебы – гэта заклад будучага ўраджаю.

Старшынёй райвыканкама пастаўлена задача падрыхтоўкі жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімова-стойлавага перыяду: гэтыя і іншыя пытанні будуць дэталёва абмеркаваны ў чацвер у час выязнога семінара па сельскагаспадарчых аб’ектах раёна. Адзін з важных момантаў – падрыхтоўка да ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якое пройдзе ў раёне 18 лістапада.

У сферы будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі абмяркоўваліся пытанні ўзвядзення і рамонту аб’ектаў. Працягваецца будаўніцтва 20-кватэрнага дома па вуліцы Завадской і капітальны рамонт дамоў у горадзе. Шчучынскае РУП ЖКГ завяршыла пракладку цеплавых сетак у Ражанцы і пачынае такія ж работы па вуліцах Камсамольскай і Фрунзе ў раённым цэнтры. Цягам двух тыдняў камунальная служба плануе завяршыць рамонт даху ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Працы вядуцца і на праезнай частцы па вуліцы Леніна па ўладкаванні «астраўка бяспекі». У аграгарадку Першамайск здадзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання вады, завяршаецца  будаўніцтва станцыі ў Каменцы.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шкіндэраў адзначыў, што адной з найважнейшых задач дарожнай і камунальнай службаў у зімовы перыяд з’яўляецца забеспячэнне кругласутачнага бесперабойнага і бяспечнага руху.

Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на актывізацыю работ па рэканструкцыі футбольнага поля на гарадскім стадыёне “Алімп”, рамонце даху і фасадаў Муранскай царквы-крэпасці абароннага тыпу, добраўпарадкаванні вуліцы Мележа. Пастаўлена задача завяршыць у найбліжэйшы час замену свяцілень на святлодыёдныя на вуліцах горада, асаблівую ўвагу звярнуўшы на асвятленне пешаходных пераходаў у раёне гарадскіх школ.

На планёрцы таксама ішла размова аб правядзенні ў раёне дыялогавых пляцовак па абмеркаванні законапраектаў аб УНС і Выбарчага кодэкса. Праекты законаў “Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь” і “Аб Усебеларускім народным сходзе” ўчора вынесены на грамадскае абмеркаванне і размешчаны ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі. Грамадскае абмеркаванне будзе праводзіцца з 24 кастрычніка да 2 лістапада ўключна. Унесці свае прапановы па двух законапраектах можа абсалютна кожны. Арганізатары грамадскага абмеркавання іх абагульняць і выкарыстоўваюць пры далейшай дапрацоўцы законапраекта.

Абмяркоўваліся на планёрцы і іншыя актуальныя тэмы.

Сяргей КАСПЯРЧУК.