Мінсельгасхарч: Беларусь забяспечвае патрэбнасці аграпрамысловага комплексу ўсімі відамі сваёй тэхнікі
Беларусь забяспечвае патрэбнасці аграпрамысловага комплексу ўсімі відамі сваёй тэхнікі. Магутнасцяў машынабудаўнічых заводаў дастаткова. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Фота з архіву СБ
У 1990 годзе ў Беларусі выпускалася толькі 13 працэнтаў неабходнай сельгастэхнікі, сёння – 87. Прагрэс відавочны. Так, на палях і фермах працуюць і замежныя машыны. Праўда, іх няшмат. Напрыклад, доля імпартных трактароў толькі 4 працэнты ад усяго парку, збожжаўборачных камбайнаў – 12, кормаўборачных – 22. Пры гэтым наша краіна можа поўнасцю забяспечыць сельскую гаспадарку сваёй тэхнікай. Для гэтага магутнасцей заводаў дастаткова.
Абнаўляецца парк у асноўным айчыннымі агрэгатамі. За мінулы год сельгаспрадпрыемствы набылі каля 8 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі на агульную суму больш за 1,2 мільярда рублёў, у тым ліку больш за 1600 трактароў, 550 збожжаўборачных і 150 кормаўборачных камбайнаў. Усё гэта дае магчымасць праводзіць сельгасработы ў аптымальныя тэрміны. gedroiz@sb.by