Лукашэнка сёння звернецца з Пасланнем да народа і парламента. Дзе глядзець прамую трансляцыю?
Галоўная> Лукашэнка сёння звернецца з Пасланнем да народа і парламента. Дзе глядзець прамую трансляцыю?
31.03.2023
Лукашэнка сёння звернецца з Пасланнем да народа і парламента. Дзе глядзець прамую трансляцыю?
Створана webredaktor_a 31.03.2023 у 8:24
Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца ўжо сёння, 31 сакавіка.
Мерапрыемства пачнецца ў 11.00.
БЕЛТА будзе трансліраваць Пасланне кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры на сваім YouTube-канале. Усе падрабязнасці выступлення Аляксандра Лукашэнкі будуць аператыўна публікавацца на стужцы навін і сайце агенцтва, у Telegram-канале і сацыяльных сетках.
Мерапрыемства, як паведамлялася раней, пройдзе ў шырокім фармаце ў Палацы Рэспублікі. У ліку запрошаных - парламентарыі і дэлегацыі ад абласцей і горада Мінска, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь , прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, журналісты. Усяго ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 2,5 тыс. чалавек.
Чакаецца, што Прэзідэнт адкажа на пытанні прысутных.
Выступленне кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры можна будзе глядзець на ўсіх нацыянальных тэлеканалах, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ. Тэлеверсія Паслання - у 21.00 у эфіры ўсіх нацыянальных тэлеканалаў.