ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Каля гарадскога возера ў Шчучыне прайшоў лёгкаатлетычны прабег у імя свету, у якім прынялі ўдзел больш за 100 спартсменаў.

Каля гарадскога возера ў Шчучыне прайшоў лёгкаатлетычны прабег у імя свету, у якім прынялі ўдзел больш за 100 спартсменаў.


На пляцоўцы каля цэнтра культуры і народнай творчасці сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў раёна і сельскіх саветаў, а таксама навучэнка. Усяго на старт выйшла больш за 100 лёгкаатлетаў.

 
Траса даўжынёй 1,2 кіламетра праходзіла па маляўнічым беразе гарадскога возера. Першымі яе пераадолелі школьнікі. Сярод дзяўчынак хутчэй за ўсіх аказалася навучэнка 7 “Б” класа СШ №1 г. Шчучына Вікторыя Кузьміцкая.

Барацьба сярод бегуноў, якія прадстаўляюць працоўныя калектывы раёна і сельскія рады таксама была вельмі напружанай. На лічаныя метры абышлі сваіх сапернікаў і прыйшлі першымі да фінішу васілішкаўскія лёгкаатлеты Дыяна Зарэмба і Артур Сінекоўскі.
 
— Я люблю бег, займаюся біятлонам і лёгкай атлетыкай, — дзеліцца Дыяна Зарэмба. - Прымаю ўдзел у спаборніцтвах не толькі раённага, але абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. У маёй скарбонцы нямала ўзнагарод, і сёння да іх дадалася яшчэ адна.


Створана webredaktor_l 01.05.2023 у 11:50
Аляксандр КАСПЕРЧУК.
Фота аўтара.