«Схіляем галовы перад памяццю ўсіх, чыё жыццё адабрала вайна»
Галоўная> «Схіляем галовы перад памяццю ўсіх, чыё жыццё адабрала вайна»
15.05.2023
«Схіляем галовы перад памяццю ўсіх, чыё жыццё адабрала вайна»
У Васілішках прайшоў мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Калектыў ААТ "Васілішкі" прыняў удзел у мітынгу і ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай Вайны.
9 мая 1945-га была здабыта Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Гэта свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціўлення нацызму ў любых яго абліччах.
Для жыхароў аг. Васілішкі гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай пашаны і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам - усім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. Беларусь першай з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стаўшы арэнай разлютаваных бітваў. За час вайны ворагам на тэрыторыі Беларусі было знішчана 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, больш за 9 тысяч вёсак; загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і і застаецца крыніцай горычы і болі, славы і гонару беларускага народа.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба, пад якім мы 78 гадоў жывем, працуем, ствараем і ўпэўнена глядзім у будучыню.