У Васілішках ля помніка ахвярам фашызму прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-й гадавіне масавага расстрэлу мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.
Галоўная> У Васілішках ля помніка ахвярам фашызму прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-й гадавіне масавага расстрэлу мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.
15.05.2023
У Васілішках ля помніка ахвярам фашызму прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-й гадавіне масавага расстрэлу мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.
10-11 мая 1942 года ў Васілішках адбылася жахлівая трагедыя: за два дні фашысты расстралялі 2159 мірных грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці. У памяць аб ахвярах Халакосту на месцы гібелі прайшоў мітынг-рэквіем, у якім прыняў удзел калектыў ААТ "Васілішкі".
У Васілішкі немцы ўвайшлі на шосты дзень вайны і ўсталявалі на захопленай тэрыторыі рэжым тэрору і гвалту. Адразу пачаліся ганенні на яўрэяў і было створана гета. 10 траўня 1942 гады ўсіх яго жыхароў сагналі на вуліцу Школьная, забіваючы на месцы ўсіх, хто супраціўляўся. Асуджаных людзей пачалі гнаць па вуліцы Савецкай групамі па 60 чалавек да ўскраіны мястэчка на яўрэйскіх могілках. Каля загадзя выкапаных ям вязням гета загадвалі распрануцца, а затым групамі па 10-30 чалавек сутыкалі ўніз і расстрэльвалі.
Удзельнікі мітынгу-рэквіема ўшанавалі светлую памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання і ўсклалі да помніка кветкі. Юныя патрыёты запусцілі ў неба белыя паветраныя шары як сімвал міру і дабра