У аграгарадку Васілішкі адбыўся раённы этап сельскагаспадарчага праекта-конкурсу сярод маладых сем’яў “Уладар вёскі”, у якім прынялі ўдзел сем сем’яў са Шчучынскага раёна.
Галоўная> У аграгарадку Васілішкі адбыўся раённы этап сельскагаспадарчага праекта-конкурсу сярод маладых сем’яў “Уладар вёскі”, у якім прынялі ўдзел сем сем’яў са Шчучынскага раёна.
07.06.2023
У аграгарадку Васілішкі адбыўся раённы этап сельскагаспадарчага праекта-конкурсу сярод маладых сем’яў “Уладар вёскі”, у якім прынялі ўдзел сем сем’яў са Шчучынскага раёна.
За ганаровае званне "Уладар вёскі" і права прадстаўляць Шчучыншчыну на абласным этапе конкурсу змагаліся сем'і Грыцко і Блюднік, Шэршань і Шлапік, Апонік і Базевіч, Пашук. Гэта прадстаўнікі Першамайскага, Ражанкоўскага, Васілішкаўскага, Дэмброўскага, Астрынскага, Арлеўскага і Жалудоцкага сельскіх саветаў.
Пасля знаёмства з канкурсантамі падзеі перамяшчаюцца на вуліцу, дзе адведзены спецыяльныя пляцоўкі для далейшых баталій. І тут адным з самых відовішчных этапаў стаў конкурс "Дрывасек".
Наступны этап - "Сельская спартыўная эстафета" - захапіла ўсіх сваёй дынамікай. Мужчыны імкліва насілі перапоўненыя вёдры вады, імкнучыся яе не праліць, ну а жанчыны спрытна ўпраўляліся з саганкамі на адабрэннях. Вось так "сельскія забавы" - проста любата!
Важкія балы на шляху да фінішу камандам прынеслі папярэдне знятыя відэасюжэты з сядзіб і падворкаў прэтэндэнтаў на статус "уладара вёскі".
У выніку журы было вельмі нялёгка вызначыць найлепшых.
Першы сакратар Шчучынскага РК ГА "БРСМ" Віталя Селівончык уручыла падзякі і салодкія прызы сем'ям за ўдзел у конкурсе, а таксама падарункі ад прадпрыемстваў, у якіх працуюць героі дня. Падзякі за аказанне дапамогі ў арганізацыі свята Віталя ўручыла і дырэктару ААТ "Васілішкі" Антону Бурнасу, старшыні Васілішкаўскага сельвыканкама Тамары Зубрыцкай і намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Васілішкі" Святлане Габіс.
Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана сям'я Шлапік з Дэмброўскага сельскага савета. Другое месца заняла сям'я Грыцко з Першамайскага сельскага савета. І пераможцамі стала сям'я Шэршань з Васілішкаўскага сельскага савета!