МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ УЗГЛАВІЎ СЯРГЕЙ БАРТОШ
Галоўная> МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ УЗГЛАВІЎ СЯРГЕЙ БАРТОШ
11.08.2023
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ УЗГЛАВІЎ СЯРГЕЙ БАРТОШ
Ад прафесіянала сваёй справы з багатым досведам працы ў аграпрамысловым комплексе чакаюць зрухаў у гэтай сферы. Яшчэ ўчора новы кіраўнік Мінсельгасхарча быў памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці. Гэтую пасаду ён займаў з кастрычніка 2022 года.
Сяргей Іванавіч Барташ нарадзіўся ў 1974 г. на Брэстчыне – у в. Рэпехі Пружанскага раёна. Свой першы дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў у 1995 г. у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце. Праз 9 гадоў скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2012-м у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь завяршыў вучобу па спецыяльнасцях "Аграномія", "Менеджмент у аграпрамысловым комплексе", "Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу".
Працоўную біяграфію Сяргей Барташ пачынаў у гаспадарках Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці - прыйшоў аграномам, затым стаў галоўным аграномам. Пазней працаваў інжынерам-гідратэхнікам на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Больш за 10 гадоў у Пружанскім раёне кіраваў прадпрыемствам "Ліноўскае".
З 2016 г. прыйшоў у сістэму дзяржаўнага мясцовага ўпраўлення. Мае досвед працы ў якасці намесніка старшыні, першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама. Кіраваў камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.
У 2020-2022 гг., да назначэння памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці, быў старшынёй Бярозаўскага райвыканкама Брэсцкай вобласці.