Дасягнуць першаму ў раёне дзвюх тысяч тон намалоту збожжавых культур удалося Дзмітрыю Тарасевічу з ААТ “Васілішкі”. Хлебароб не раз станавіўся перадавіком, і сакрэт поспеху ён тлумачыць проста: “Максімальная сабранасць”!
Галоўная> Дасягнуць першаму ў раёне дзвюх тысяч тон намалоту збожжавых культур удалося Дзмітрыю Тарасевічу з ААТ “Васілішкі”. Хлебароб не раз станавіўся перадавіком, і сакрэт поспеху ён тлумачыць проста: “Максімальная сабранасць”!
15.08.2023
Дасягнуць першаму ў раёне дзвюх тысяч тон намалоту збожжавых культур удалося Дзмітрыю Тарасевічу з ААТ “Васілішкі”. Хлебароб не раз станавіўся перадавіком, і сакрэт поспеху ён тлумачыць проста: “Максімальная сабранасць”!
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Генрых Юрэвіч, уручаючы грамату і прэмію хлебаробу за перамогу ў раённым спаборніцтве, адзначыў, што Дзмітрый Тарасевіч не раз станавіўся рэкардсменам. «Фінальны этап уборкі патрабуе максімальнага напружання - гэта пытанне стратэгічнае, таму не расслабляйцеся. Вашы старанні заўсёды ацэняць па заслугах», - дадаў Генрых Юрэвіч.
Для Дзмітрыя гэта ўжо 7-ы ўборачны сезон. Максімальнага рэкорду 3640 тон намалоту механізатар дабіўся летась на айчынным камбайне вытворчасці «Гомсельмаш». Гаворыць, працуе ўвесь дзень, дома амаль не бывае, але жонка падтрымлівае яго ў любімым занятку-прафесіі. «Ды і лішнія грошы не перашкодзяць, у мяне двое дзяцей-студэнтаў, падтрымліваю іх матэрыяльна», - дадае хлебароб.
Паводле даных на 14 жніўня, у ААТ "Васілішкі" ўбрана 68 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых (ураджайнасць 60,8 ц/га), на 100 працэнтаў убраны азімы рапс (ураджайнасць 44,3 ц/га). Намеснік дырэктара Іван Кімашэўскі расказаў, што, нягледзячы на дажджы, якія раней прайшлі, валавы збор збожжа будзе практычна такім жа, як і ў мінулым годзе. Тэмпы ўборкі высокія, на палях задзейнічаны 24 збожжаўборачныя камбайны. Патрэба ў запчастках і паліве забяспечана ў поўным аб'ёме.