Фотафакт. У Шчучынскім раёне прыбіраюць сланечнік
У гаспадарках Шчучынскага раёна прыбіраюць сланечнік. У ААТ "Васілішкі" пад гэтую культуру адведзена 250 гектараў. Гэтулькі семак вы яшчэ не бачылі! Папстрыкаць іх нельга: кармавое насенне значна драбней звычайнага. Уборка ўраджаю праходзіць увосень, таму яркіх фарбаў няма, але выгляд з кабіны зачароўвае.
Ганна КАСПЕР Фота: Ганна КАСПЕР