27 снежня ў рамках штогадовай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" адбыўся Навагодні ранішнік у ГУСА "Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця".
Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з чароўным святам прыйшлі памочнік Прэзідэнта-інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, начальнік Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароныКацярына Каляда, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік, намеснік начальніка ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Сяргей Чыкірыс, дырэктар ААТ "Васілішкі" Антон Бурнас і іншыя госці.
Карагоды вакол ёлкі, навагоднія песні і танцы з Дзедам Марозам і Снягуркай перанеслі хлопчыкаў і дзяўчынак, педагогаў і гасцей ранішніка ў атмасферу сапраўднай зімовай казкі. Маляўнічы паказ, падрыхтаваны педагогамі і выхаванцамі, напоўніў свята дабрынёй і верай у навагодні цуд.
Шчырыя пажаданні шчасця, здароўя, дабра і поспеху дзецям і педагагічнаму калектыву прагучалі з вуснаў кіраўніка нашага прадпрыемства. У гэты дзень ніводнае дзіця не засталося без салодкага падарунка ад адкрытага акцыянернага таварыства «Васілішкі».