Аляксандр Лукашэнка: мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія з гонарам выконвалі воінскі абавязак
Галоўная> Аляксандр Лукашэнка: мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія з гонарам выконвалі воінскі абавязак
23.02.2024
Аляксандр Лукашэнка: мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія з гонарам выконвалі воінскі абавязак
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш яскрава лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы ўстаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асобыя словы падзякі нашым дарагім ветэранам.
Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Аўганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.
Перакананы, што нашы Узброеныя Сілы сёння маюць усё неабходнае, каб даць адпор любому агрэсару, абараніць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе абароны Айчыны сапраўды ўсенародны характар.
Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.
Аляксандр Лукашэнка
23 лютага 2024 года.