23.02.2024
УВАГУ АКЦЫЯНЕРАЎ «ААТ «ВАСІЛІШКІ»!
Адкрытае акцыянернае таварыства "Васілішкі" паведамляе, што 26 сакавіка 2024 года адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ "Васілішкі" па адрасе: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аграгарадок Васілішкі, вуліца Савецкая, дом нумар 28 (актавая зала Дома культуры).
На парадку дня наступныя пытанні:
1. Аб зацвярджэнні колькаснага і персанальнага складу падліковай камісіі для правядзення гадавога агульнага сходу акцыянераў ААТ "Васілішкі".
2. Аб зацвярджэнні справаздачы аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства ў 2023 годзе і асноўных напрамках развіцця Таварыства на 2024 год.
3. Аб зацвярджэнні гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Таварыства за 2023 год з улікам заключэння рэвізійнай камісіі і аўдытарскага заключэння.
4. Аб размеркаванні прыбытку і выплаце дывідэндаў за 2023 год. Аб напрамках выкарыстання прыбытку Таварыства ў 2024 годзе.
5. Аб рабоце наглядальнай рады Таварыства ў 2023 годзе.
6. Аб выбранні членаў наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
7. Аб вызначэнні памеру ўзнагароджання членам наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
З матэрыяламі, падрыхтаванымі да збору, можна азнаёміцца па адрасе: аг. Васілішкі, вул. Савецкая, д. 30, каб. 9 у працоўныя дні (панядзелак - пятніца), пачынаючы з 06 сакавіка па 25 сакавіка 2024 года, з 8 гадзін 00 хвілін да 16 гадзін 45 хвілін, а 26 сакавіка 2024 года - па месцы правядзення сходу.
Час пачатку правядзення сходу: 11 гадзін 00 хвілін
Час рэгістрацыі ўдзельнікаў сходу: у дзень правядзення сходу з 09 гадзін 45 хвілін да 10 гадзін 45 хвілін.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе, будзе складзены на падставе рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 05.03.2024 г.
Найменне ўпаўнаважанага органа акцыянернага таварыства і дата прыняцця ім рашэння, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў - рашэнне наглядальнай рады ад 21 лютага 2024 года.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства - пашпарт, а прадстаўніку акцыянера - пашпарт і даверанасць!