Пасяўныя плошчы, падрыхтоўка тэхнікі і капрызнае надвор’е. Як у Беларусі пачынаюцца вясновыя сельгасработы
Галоўная> Пасяўныя плошчы, падрыхтоўка тэхнікі і капрызнае надвор’е. Як у Беларусі пачынаюцца вясновыя сельгасработы
14.03.2024
Пасяўныя плошчы, падрыхтоўка тэхнікі і капрызнае надвор’е. Як у Беларусі пачынаюцца вясновыя сельгасработы
Набліжаецца сярэдзіна сакавіка, а гэта значыць, што надыходзіць час вясновай пасяўной. І калі ў большасці паўночных раёнаў яшчэ ідзе падрыхтоўка глебы, то ў паўднёвых - сяўба ўжо паступова пачынаецца. Паводле прагнозаў, масавыя палявыя работы пачнуць зусім хутка, ці гатовы да гэтага аграрыі? Карэспандэнт БЕЛТА паразмаўляла са спецыялістамі Мінсельгасхарча і Белгідрамета аб тым, колькі і якія культуры будуць засеяны ў гэтым годзе, у якім стане знаходзяцца азімыя збожжавыя, як ідуць справы з тэхнікай і як надвор'е ўплывае на пасяўную.
Як ідуць вясновыя палявыя працы
"Вясновыя палявыя работы пачаліся ўжо ва ўсіх рэгіёнах краіны. У прыватнасці, ідзе падрыхтоўка глебы - практычна ўсюды вядзецца падкормка азімых. Традыцыйна, асноўнымі рэгіёнамі, якія задаюць тэмпы работ, з'яўляюцца Брэсцкая і Гродзенская вобласці, затым ідуць Мінская, Гомельская, Магілёўская і Віцебская", - падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы падкормлена больш як 19 працэнтаў плошчаў азімых збожжавых. У Брэсцкай вобласці гэта лічба складае 44 працэнты, у Мінскай - 30 працэнтаў, Гродзенскай - 20 працэнтаў, а ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях - каля 5 працэнтаў. Падкормлена 24 працэнты плошчаў азімага рапсу, у прыватнасці, па Брэсцкай і Гродзенскай вобласці - па 70 працэнтаў, па астатніх жа абласцях гэта лічба ніжэйшая.
Мікалай Лешык таксама расказаў, што на гэты момант тэмпы назапашвання мінеральных угнаенняў крыху ніжэйшыя за леташнія. "У асноўным гэта звязана са зніжэннем назапашвання калійных угнаенняў. У мінулым годзе мы больш інтэнсіўна іх назапашвалі і ўносілі. Усяго ж цяпер назапашана больш як 600 тыс.т угнаенняў", - канстатаваў ён.
"Тэмпература глебы на большай тэрыторыі рэспублікі застанецца паніжанай, у начны час у многіх раёнах верхні слой па-ранейшаму будзе падмярзаць. Некаторая актывізацыя вясновых працэсаў, у асноўным за кошт дзённага прагрэву паветра, чакаецца ў другой палове сакавіка ў першую чаргу ў паўднёвых абласцях і на захадзе рэспублікі. Гэта дасць магчымасць павялічыць тэмпы палявых сельскагаспадарчых работ", - сказаў на заканчэнне Алег Клінцэвіч.
belta.by