У Беларусі пасеяна больш за мільён гектараў яравых культур
Галоўная> У Беларусі пасеяна больш за мільён гектараў яравых культур
29.04.2024
У Беларусі пасеяна больш за мільён гектараў яравых культур
На раніцу 29 красавіка ўсе яравыя культуры пасеяны на плошчы 1 мільён 58 тысяч гектараў - 45 працэнтаў плана. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Гродзенскай вобласці пасеяны 61 працэнт, Брэсцкай - 59, Магілёўскай - 43, Мінскай - 43, Гомельскай - 34, Віцебскай - 30.
Сямёна ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса, соі) ляглі ў глебу на 90 працэнтах плошчаў. Работу завяршылі Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці. У Магілёўскай на сённяшнюю раніцу заставалася засеяць 300 гектараў. Гэта значыць, што рэгіён таксама можа фінішаваць па гэтым паказчыку. У Гомельскай вобласці пасеяна 92 працэнты, Віцебскай - 59.
Па краіне аднагадовая трава пасеяны на 53 працэнтах плошчаў, лён – 68, цукровыя буракі – 88, гародніна – 33, яравы рапс – 30, бульба – 15, кукуруза – 18 (у тым ліку на зерне – 45).