Галоўная> У Беларусі пасеяна 60 працэнтаў яравых культур
06.05.2024
У Беларусі пасеяна 60 працэнтаў яравых культур
На 6 мая ўсе яравыя культуры пасеяны на плошчы 1 мільён 425 тысяч гектараў - 60 працэнтаў плана. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Брэсцкай вобласці пасеяна 76 працэнтаў, Гродзенскай - 76, Мінскай - 61, Магілёўскай - 58, Віцебскай - 46, Гомельскай - 45.
Сямёна ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса, соі) леглі ў глебу на 94 працэнтах плошчаў. Работу завяршылі Брэсцкая, Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці. У Гомельскай - 94 працэнты, Віцебскай - 74.
Па краіне пасеяны 61 працэнт аднагадовай травы, 85 - лёну, 98 - цукровых буракоў, 54 - гародніны, 54 - яравога рапсу, 46 - бульбы, 41 - кукурузы (у тым ліку 82 - на зерне).