Паважаны наведвальнік сайта ААТ “Васілішкі”!
Інфармуем Вас аб змене з 2 студзеня 2023 г. парадку падачы электронных зваротаў. Так, накіраваць электронны зварот будзе магчыма выключна праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў (праз браўзэр Internet Explorer шляхам увядзення ў радку адраса: звароты.бел).
Электронныя звароты ў ААТ “Васілішкі” накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Гэта сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе звароту звароты.бел.
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты ААТ “Васілішкі”: sekretvas@vasilishki.by., не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Зварот прымаецца да разгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, што прад’яўляюцца да электронных зваротаў.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай ці электроннай заявы.
Патрабаванні да электроннага звароту
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, у абавязковым парадку павінен змяшчаць: | Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць: |
– найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;- выклад сутнасці звароту. | – найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;- поўнае найменне юрыдычнай асобы;- месца знаходжання юрыдычнай асобы;- выклад сутнасці звароту;- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты. |
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Да электронных зваротаў могуць дадавацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах. |
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней як за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней як 1 месяц.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
• не змяшчаюць назвы і (або) адрасы арганізацыі або пасады і (або) прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялаў асобы, якім накіроўваецца зварот;
• не змяшчаюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялаў грамадзяніна, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання;
• прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялаў кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• не выкладзена сутнасць звароту; змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• утрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або па якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду;
• змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі зварот ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
• утрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.