Хлеб - найважнейшая каштоўнасць, сімвал дабрабыту і дастатку. Таму мы робім усё, каб атрымаць максімум ураджаю, не ўпускаем ніводнага каласка, - так кажуць камбайнеры адкрытага акцыянернага таварыства «Васілішкі».
Першым у ААТ, які намалаціў адну тысячу тон збожжа, на айчынным камбайне КЗС-1624, стаў Дзмітрый Тарасевіч.
Камбайнёра-тысячніка Дзмітрыя Тарасевіча павіншавалі са знакавым дасягненнем прадстаўнікі холдынгу "Гомсельмаш", старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лісковіч Віктар Андрэевіч, старшыня Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Рамуальд Юроўскі, начальнік упраўлення Аверка, прафсаюзны лідэр аграрыяў раёна Генрых Юрэвіч, дырэктар ААТ «Васілішкі» Антон Бурнос.
У гэты дзень словы падзякі за працу на полі прымалі таксама камбайнер - тысячнік Васілька Яўген і вадзіцель Дзмітрый Савіцкі, які на аўтамабілі МАЗ-6501С9 перавёз больш за тысячу тон збожжа.