Работнікі арганізацый Аграпрамысловага холдынга ўдастоены дзяржаўных узнагарод
Галоўная> Работнікі арганізацый Аграпрамысловага холдынга ўдастоены дзяржаўных узнагарод
26.07.2024
Работнікі арганізацый Аграпрамысловага холдынга ўдастоены дзяржаўных узнагарод
16 работнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у Аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, удастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ нумар 297 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 ліпеня.
Работнікі ААТ "Васілішкі" начальнік вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі Іван Кімашэўскі, аператар машыннага даення Ганна Курыла і вядучы ветэрынарны ўрач Ірына Мухляда былі ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".
Ад імя калектыву ААТ "Васілішкі" прыміце шчырыя віншаванні дарагія калегі, з заслужанымі ўзнагародамі, якія з'яўляюцца прамым пацвярджэннем Вашых высокіх асобасных і прафесійных якасцей.