ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Малако ў плюсе, сяўба азімых збожжавых культур і нарыхтоўка травяных кармоў. У гаспадарках Шчучыншчыны працягваюцца сельскагаспадарчыя працы

Малако ў плюсе, сяўба азімых збожжавых культур і нарыхтоўка травяных кармоў. У гаспадарках Шчучыншчыны працягваюцца сельскагаспадарчыя працы

У раёне пачалася сяўба азімых збожжавых культур. Усяго аграрыям трэба будзе засеяць азімымі збожжавымі 19402 га. З іх 7736 га адведзена пад пшаніцу, 2573 га - пад азімы ячмень, 5058 га - пад трыцікале і 2515 га - пад жыта. Паводле даных на 5 верасня пасеяна 771 га, або 4 працэнты плошчаў.


Гаспадаркі актыўна вядуць уборку кукурузы на сілас. Паводле даных на 5 верасня ўбрана 23 працэнты плошчаў, валавы збор склаў 77,9 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 402 ц/га. Па тэмпах уборкі лідзіруе ААТ "Орля" - 35% ад 750 га. Самая высокая ўраджайнасць 486 ц/га ў СПУ "Пратасоўшчына". Усяго на Шчучыншчыне трэба будзе ўбраць 13465 га кукурузы.


 
У сельгаспрадпрыемствах вядзецца нарыхтоўка кармоў трэцяга ўкосу. У планах аграрыяў скасіць 16380 га плошчаў, ужо скошана 47 працэнтаў траў. Усяго ў раёне нарыхтавана 7467 т сена, што складае 98 працэнтаў да плана, сенажу - 236890 т (93 працэнты).

Травяных кармоў сельгаспрадпрыемства Шчучыншчыны нарыхтавалі 92700 тон кармавых адзінак, або 129 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. У сярэднім па раёне нарыхтавана 18,84 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 4,5 ц кармавых адзінак больш, чым за аналагічны леташні перыяд.


 
У лідэрах па нарыхтоўцы кармоў на ўмоўную галаву ААТ "Дэмбрава" - 22,15 ц кармавых адзінак. На другім месцы ААТ «Шчучынаграпрадукт» з паказчыкам 20,63 ц кармавых адзінак. Замыкае тройку лідэраў філіял "Жалудокскі агракомплекс" з вынікам 19,06 ц кармавых адзінак.
 


Сельгаспрадпрыемствы Шчучыншчыны ў студзені-жніўні бягучага года вырабілі 109,1 тыс. тон малака - на 5,4 тыс. тон больш, чым за аналагічны леташні перыяд.


Вытворчасць малака вырасла ва ўсіх гаспадарках раёна. Лідэрства па валавым паказчыку ўпэўнена ўтрымлівае ААТ "Васілішкі" - 28,6 тыс. тон. Другі вынік - у ААТ «Дэмбрава» (18 тыс. тон), трэцяе месца ў ААТ «Шчучынаграпрадукт» (14,6 тыс. тон).


 
З пачатку года гаспадаркі павялічылі і прадуктыўнасць дойнага статка. За восем месяцаў па раёне яна склала ў сярэднім 5696 кг з ростам на 261 кг да аналагічнага перыяду мінулага года. У СПУ "Пратасаўшчына" сярэдні надой ад каровы дасягнуў 6908 кг, у ААТ "Дэмбрава" - 6787 кг, у філіяле "Жалудокскі агракомплекс" - 6272 кг.
 



Сяргей КАСПЕРЧУК.

Пакінуць адказ