ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Моладзевы форум ААТ «Васілішкі» 2024

Моладзевы форум ААТ «Васілішкі» 2024

18 лістапада на базе Васілішкаўскага цэнтра культуры адбыўся II форум працуючай Моладзі адкрытага акцыянернага таварыства "Васілішкі" "Моладзь і будучыня" 2024г.


Спікерамі форуму сталі дырэктар ААТ "Васілішкі" Антон Часлававіч Бурнос, намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", першы намеснік старшыні праўлення Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Святлана Уладзіміраўна Вараніца, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Васілішкі" Валянціна Іосіфаўна Бакун, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Міхайлоўская Анастасія Уладзіміраўна, куратар Маладзёжнага парламента пры Шчучынскім раённым Савеце дэпутатаў Шылко Вікторыя Юр'еўна.

Першая частка Маладзёжнага форуму прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, у якой маладым работнікам прадпрыемства прадставілася магчымасць задаць спікерам пытанні, якія іх цікавяць.


Далей у рамках форуму кожны прыняў удзел у высадцы "Алеі Будучыні", якая будзе знаходзіцца ў самым цэнтры аграгарадка Васілішкі.


Другой часткай маладзёжнага форуму стала экскурсія ў Мемарыяльным комплексе "Музей Зямлянка" і ўскладанне кветак да абеліска, размешчанага побач з дадзеным Музеем, а таксама да помніка на брацкай магіле воінаў і партызан у вёсцы Зачэпічы Шчучынскага раёну. Другой часткай маладзёжнага форуму стала экскурсія "Музей Зямлянка" і ўскладанне кветак да абеліска, размешчанага побач з дадзеным Музеем, а таксама да помніка на брацкай магіле воінаў і партызан у вёсцы Зачэпічы Шчучынскага раённа.


Пакінуць адказ