ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

«Наш жывёлавод»: у Васілішках ушаноўвалі лепшых аграрыяў з ААТ «Васілішкі», «Дэмбрава», «АграГЖС» і «Першамайск-агра»

«Наш жывёлавод»: у Васілішках ушаноўвалі лепшых аграрыяў з ААТ «Васілішкі», «Дэмбрава», «АграГЖС» і «Першамайск-агра»

На мінулым тыдні ў Васілішкаўскім цэнтры культуры адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ў рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Мерапрыемства сабрала 60 лепшых працаўнікоў з ААТ “Васілішкі”, “Дэмбрава”, “АграГЖС” і “Першамайск-агра”.

  • У жывёлагадоўлі не бывае перапынку. Тут кожны дзень запоўнены напружанай працай, якая патрабуе фізічных затрат і душэўнай увагі. Таму шчыра хачу падзякаваць людзям, якія абралі для сябе няпростую прафесію і паказваюць добрыя вынікі ў сваёй справе, – адзначыў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Аверка.

Ігар Аверка прывёў некаторыя статыстычныя даныя, падкрэсліваючы гэтым, што праца нашых аграрыяў сапраўды значная. Так, за 2024 год атрымана 161,4 тыс. тон малака. Вырас працэнт вырошчвання буйной рагатай жывёлы і свіней на 5 і 16 адпаведна вышэй за ўзровень мінулага года.

Затым слова ўзяў начальнік АДАІ РАУС Аляксандр Асокін. Ён прыехаў не толькі павіншаваць аграрыяў, але і расказаць пра важную акцыю «Стань прыкметней у цемры»:

  • Мы ўсе ведаем, як рана вы пачынаеце свой працоўны дзень і як позна вяртаецеся дадому. Ваша бяспека – наш агульны клопат. Таму раённы прафсаюз работнікаў АПК закупіў для кожнага спецыяльныя святлоадбівальныя камізэлькі. Гэта важны элемент бяспекі. Бо на дарогах, асабліва ў цёмны час сутак, важна быць заўважным.

Прафсаюзны лідэр аграрыяў раёна Генрых Юрэвіч таксама з цеплынёй і павагай звярнуўся да прысутных:

  • Акцыя “Наш жывёлавод” праводзіцца з мэтай павышэння прэстыжу чалавека працы, матэрыяльнага і маральнага заахвочвання жывёлаводаў, што ў сваю чаргу вядзе да павышэння эфектыўнасці і якасці працы, нарошчвання аб’ёму вытворчасці і паляпшэння якасці прадукцыі. Няхай ацэнка працы стане добрым стымулам для заваявання новых вяршыняў у новым годзе.

Пасля афіцыйнай часткі пачаўся канцэрт. На сцэне выступалі артысты мясцовага дома культуры, якія выконвалі народныя песні і танцы. Мерапрыемства завяршылася чаяваннем і душэўнымі размовамі. У зале панавала сяброўская атмасфера.

Акцыя “Наш жывёлавод” ужо стала добрай традыцыяй, якая аб’ядноўвае людзей, чыя праца – аснова працвітання раёна. Дзякуючы такім ініцыятывам сельская гаспадарка працягвае развівацца, а яе работнікі адчуваюць сябе па-сапраўднаму каштоўнымі.

Дыяна Кейка.
Фота аўтара.