БЯСПЕКА КОЖНАГА – Стратэгія ЎСІХ
20 сакавіка ў ААТ “Васілішкі” праведзены Дзень аховы працы з парадкам дня “Забеспячэнне патрабаванняў бяспекі працы пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, механізмаў, абсталявання, інструмента”.

У ходзе правядзення Дня аховы працы ажыццёўлены кантроль правядзення перадрэйсавага агляду вадзіцеляў транспартных сродкаў, трактарыстаў-машыністаў, работнікаў майстэрняў па рамонце тэхнікі. Праведзена праверка адпаведнасці працоўных месцаў патрабаванням норм і правілаў аховы працы пры правядзенні рамонту тэхнікі і прыняцце мер па ўстараненню парушэнняў, даведзена інфармацыя аб вытворчым траўматызме з дэманстрацыяй відэаматэрыялаў аб фактах няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
У адміністрацыйным будынку свінагадоўчага комплексу Зброжкі з запрашэнне кіраўнікоў структурных падраздзяленняў галіны, правялі пашыранае пасяджэнне камісіі па ахове працы з падвядзеннем вынікаў работы.

















