Зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Аўтарамі работы, якая перамагла ў конкурсе, сталі Максім Шніп і Крысціна Пачабут.
Лагатып (знак) можа быць выкарыстаны пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, шляхам размяшчэння:
- у сродках масавай інфармацыі;
- на аб’ектах вонкавай рэкламы;
- у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый, іншых Інтэрнэт-рэсурсах;
- іншымі спосабамі, не забароненымі заканадаўствам і прадугледжанымі Дагаворам невыключнай адкрытай ліцэнзіі.













