Добрая традыцыя
Традыцыйны час навядзення чысціні і парадку – гэта красавік, а суботнікі – добрая традыцыя. Спецыялісты галіны свінагадоўлі правялі суботнік, падчас якога была праведзена ўборка прылеглай да адміністрацыйнага будынка тэрыторыі ад рэшткаў леташняй травы і лісця, пафарбавалі бардзюры і ўскапалі клумбы.
Дух суботніка збліжае любы калектыў. Прыемна ўсведамляць сваё дачыненне да добраўпарадкавання месца, дзе працуеш. Суботнік прайшоў у атмасферы вясёлага і добрага настрою.





















