Пяцёра першых. У Шчучынскім раёне ўзнагародзілі пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у ходзе веснавых палявых работ.
Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзімір Кухарчык і прафсаюзны лідэр аграрыяў раёна Генрых Юрэвіч наведалі чатыры сельгаспрадпрыемствы раёна. Мэта візіту – узнагародзіць пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у ходзе веснавых палявых работ.
Маршрут аб’езду ўключыў ААТ “Васілішкі”, ААТ “Орля”, філіял “Жалудокскі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” і ААТ “Шчучынаграпрадукт”. Дзякуючы строгаму выкананню агратэхналогій, выкарыстанню GPS-навігацыі і абнаўленню парку тэхнікі сяўбу ранніх яравых культур на плошчы 5 тыс. га.

– Шчучынскі раён – зямля сапраўдных працаўнікоў, чые рукі кормяць не толькі рэгіён, але і ўсю краіну. Ваша штодзённая праца, ваша адданасць зямлі – гэта і ёсць сіла нашай малой радзімы. Аграрыі – не проста прафесія, гэта пакліканне, якое патрабуе старання, цярпення і бязмежнай любові да сваёй справы, – падкрэсліў Уладзімір Кухарчык.

У рамках цырымоніі ўзнагароджання Генрых Юрэвіч выказаў падзяку работнікам, падкрэсліўшы іх ролю ў забеспячэнні стабільнасці агракомплексу.


- Ваша штодзённая праца – гэта не проста выкананне планаў, а ўклад у харчовую бяспеку тысяч сем’яў. Сёння мы ўшаноўваем тых, хто працуе з поўнай самааддачай, – заявіў ён.
Генрых Юрэвіч зазначыў, што ў перыяд уборачнай кампаніі аграрыі атрымаюць пашыраную сацыяльную падтрымку, уключаючы мабільныя пункты харчавання і дадатковыя прэміі за высокія вынікі.
Дыяна Кейка.
Фота аўтара.













