Месца баявой славы. У Васілішках адкрылі абноўлены помнік да 80-годдзя Вялікай Перамогі
9 мая ў аграгарадку Васілішкі пасля рэканструкцыі адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея стала значнай не толькі для мясцовых жыхароў, але і для ўсіх, хто шануе памяць аб героях, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Радзімы.























