УВАГУ АКЦЫЯНЕРАЎ «ААТ «ВАСІЛІШКІ»!
Адкрытае акцыянернае таварыства “Васілішкі” паведамляе, што 27 мая 2025 года адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Васілішкі” па адрасе: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аграгарадок Васілішкі, вуліца Савецкая, дом нумар 30 (зала пасяджэнняў).
На парадку дня наступнае пытанне:
- Аб продажы жылых памяшканняў на падставе пададзеных заяў.
З матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу, можна азнаёміцца па адрасе: аг. Васілішкі, вул. Савецкая, д. 30, каб. правядзення сходу.
Час пачатку правядзення сходу: 11 гадзін 00 хвілін
Час рэгістрацыі ўдзельнікаў сходу: у дзень правядзення сходу з 09 гадзін 45 хвілін да 10 гадзін 45 хвілін.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе, будзе складзены на падставе рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 16.05.2025 г.
Найменне ўпаўнаважанага органа акцыянернага таварыства і дата прыняцця ім рашэння, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў – рашэнне наглядальнай рады ад 12 мая 2025 года.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства – пашпарт, а прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць!













