Суперспартакіяда на стадыёне Алімп: даведайцеся, хто з прадпрыемстваў АПК заваяваў тытул лепшай спартыўнай каманды
Суперспартакіяда на стадыёне Алімп: даведайцеся, хто з прадпрыемстваў АПК заваяваў тытул лепшай спартыўнай каманды. У выхадныя стадыён Алімп ператварыўся ў сапраўдную арэну для спартыўных баталій: 6 прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу са Шчучынскага раёна сабраліся тут, каб узяць удзел у фінале круглагадовай спартакіяды і высветліць, хто ж з іх заваюе тытул лепшай спартыўнай каманды.
Арганізатарам спартакіяды выступіў сектар спорту і турызму райвыканкама і раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК. Дзякуючы папярэднім этапам спартыўных гульняў, якія стартавалі яшчэ зімой, была вызначана “шасцёрка” фіналістаў. Сёння за перамогу змагаліся каманды ААТ «Васілішкі», ААТ «АграГЖС», ААТ «Дэмбрава», ААТ «Орля», ААТ «Шчучынаграпрадукт» і філіял «Жалудоцкі агракомплекс».


Саперніцтва сярод удзельнікаў не ведала межаў: каманды рваліся ў бой на розных стадыённых пляцоўках, з азартам прымаючы ўдзел у дартсе, лёгкаатлетычных спаборніцтвах, міні-футболе, сямейных спаборніцтвах і, вядома ж, у самым відовішчным відзе спорту – перацягванні каната.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў спартакіяды, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Цюсіна адзначыла: “Той дух, азарт і імкненне да перамогі, якія вы ствараеце на гэтай спартыўнай пляцоўцы, прыводзяць да таго, што фарміруюцца моцныя каманды не толькі ў спорце, але і ў прафесійнай дзейнасці, што дазваляе сістэме АПК”.


Интересно, что руководители предприятий и их заместители решили не отставать от своих сотрудников. Они не просто поддерживали команды, но и решили испытать свои силы в стрельбе пулевой. В тире первой городской школы лидеры АПК соревновались в меткости, поражая мишени.

- Не сорамна быць лідэрам, калі ты сам гатовы выйсці на поле, – заявіў з усмешкай Дзяніс Чарнуха, дырэктар АграГЖС. Ён, нягледзячы на недахоп практыкі, заняў трэцяе месца. – Кожны стрэл – гэта як дзелавая сустрэча: упэўненасць і дакладнасць – залог поспеху!
На другім месцы апынуўся намеснік дырэктара па вытворчасці філіяла “Жалудокскі агракомплекс” Іван Ханько. І адзіная жанчына, якая выступала ў гэтай дысцыпліне – Святлана Габіс, ганарова размясцілася на першым месцы, набраўшы 19 ачкоў (каманда ААТ «Васілішкі»).
- Для мяне стральба – гэта нешта новае, вінтоўку не трымала са школы, адчуванні былі неверагодныя, хоць і не чакала, што атрымаецца выйграць, – не хавала эмоцый Святлана Міхайлаўна. — Я разумела, што каманда хварэе за мяне, і я не магу яе падвесці – гэта дадавала інтрыгі. Сёння я атрымала масу дадатных эмоцый!

У спаборніцтвах па дартсе роўных сярод жанчын не аказалася Святлане Саковіч з «АграГЖС». На другім месцы – Дыяна Антонавіч (“Жалудокскі агракомплекс”), на трэцім – Карына Гарбіна (“Шчучынаграпрадукт”).

Сярод мужчын найбольшую колькасць ачкоў набраў Райманд Мікуліч (“Васілішкі”), другое месца дасталася Дзянісу Васільчыку (“Орля”), трэцяе – у Міхаіла Шашко (“Шчучынаграпрадукт”).
Самай спартыўнай сям’ёй прызнана сям’я Васільчык з ААТ “Орля”. Другое месца заслужыла сям’я Крычко з ААТ “Дэмбрава”. На трэцім месцы размясцілася сям’я Скорб, якая прадстаўляе каманду ААТ “Васілішкі”.
- Вынік дасягнуты, і я лічу – ён выдатны, – цешыцца кіраўнік сямейства Крычко. – У мінулым годзе я ўдзельнічаў толькі ў спаборніцтвах па футболе, а ў гэтым вырашылі праверыць свае сілы ў сямейнай эстафеце. Ганаруся старэйшым сынам Аляксеем – ён хоць і хваляваўся, але выклаўся на ўсе 100! Малодшыя сыны Жэня і Цімафей выдатна нас падбадзёрвалі, і мы з гонарам прайшлі ўсе выпрабаванні.

Дзякуючы ўпартай барацьбе ў хуткасным пераадоленні лёгкаатлетычнай эстафеты не было роўных васілішкаўскім бегунам.

Неабыякая барацьба разгарнулася ў фінальных футбольных баталіях. Другі год запар добрую падрыхтоўку паказваюць футбалісты ААТ «Дэмбрава» і «Шчучынаграпрадукт», якія заваявалі «бронзу» і «срэбра» адпаведна. А вось «Васілішкі» зноў сталі чэмпіёнамі. Зусім крыху не хапіла да пастамента спартсменам «АграГЖС».

Традыцыйнае перацягванне каната, дзе кіпелі страсці і балельшчыкі не шкадавалі эмоцый, стала кульмінацыяй спартыўнага свята. Вось дзе каманды маглі прадэманстраваць не толькі сілу, цягавітасць, але і ўменне зладжана працаваць на вынік!




Тую самую пераможную адзнаку перасеклі асілкі з “АграГЖС”. Упартасцю і імкненнем да перамогі таксама могуць пахваліцца мужчыны з ААТ “Дэмбрава” і ААТ “Орля”, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.
Пасля ўзнагароджання ў асобных відах, на п’едэстал гонару ўзняліся лепшыя каманды круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў АПК.

Бронзавым прызёрам спартакіяды – 2025 стала каманда ААТ «Дэмбрава». Другую прыступку пастамента занялі спартоўцы з ААТ «АграГЖС». Не ўпусціла і сёлета сваю «вікторыю» каманда ААТ «Васілішкі».
- Нашы каманды – гэта не проста канкурэнты, гэта сапраўдныя сябры, і такія мерапрыемствы дапамагаюць нам згуртавацца яшчэ больш, – узнагароджваючы прызёраў і пераможцаў медалямі, дыпломамі і кубкамі, адзначыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Генрых Юрэвіч.










Пасля завяршэння спаборніцтваў эмоцыі білі ключом. Кіраўнікі і ўдзельнікі абменьваліся жартамі і ўспамінамі аб лепшых момантах спартакіяды. «Бо важны не толькі вынік, але і тое, як мы бавім час разам!» – падкрэсліла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Васілішкі” Святлана Габіс. — Ну а ў наступным годзе мы, вядома, вернемся яшчэ мацней і падрыхтаваней!»


З нецярпеннем чакаем новых сустрэч і спартовых дасягненняў!
Вікторыя ШЫЛКО.
Фота аўтара.













