Памяці загінуўшых будзьце вартыя!
20 чэрвеня, ля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка Васілішкі прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
Гэты дзень для ўсёй краіны – дзень асабістага смутку і памяці. 22 чэрвеня 1941 года назаўжды засталося ў гісторыі нашага народа як адзін з самых трагічных дзён, які нагадвае нам аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны і тых ахвярах, якія панёс наш народ у барацьбе за свабоду і незалежнасць.

Памяць аб тых, хто не вярнуўся з вайны дадому, удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі Хвілінай маўчання – хвілінай цішыні, напоўненай смуткам і падзякай, пасля чаго былі ўскладзены кветкі да помніка.
Гэты дзень, як напамін усім пра бясцэнны ўклад нашых продкаў у свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, дапамагае захаваць сувязь часоў, выхоўвае пачуццё гонару за вялікія здзяйсненні нашых продкаў, якія служаць прыкладам для новых пакаленняў беларусаў!

Свечка памяці 2025
Работнікі ААТ “Васілішкі” далучыліся да акцыі “Свечка Памяці” і запалілі свечкі ў знак вечнай памяці аб героях, якія аддалі свае жыцці за нашу свабоду.
Вечная слава і падзяка героям!














