УВАГУ АКЦЫЯНЕРАЎ «ААТ «ВАСІЛІШКІ»!
Адкрытае акцыянернае таварыства “Васілішкі” паведамляе, што 29 кастрычніка 2025 года адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Васілішкі” па адрасе: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аграгарадок Васілішкі, вуліца Савецкая, дом нумар 30 (зала пасяджэнняў).
На парадку дня наступныя пытанні:
- Аб продажы жылых памяшканняў на падставе пададзеных заяў.
2. Аб унясенні змяненняў у Парадак ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Васілішкі”.
З матэрыяламі, падрыхтаванымі да збору, можна азнаёміцца па адрасе: аг. Васілішкі, вул. Савецкая, д. 30, каб. 9 у працоўныя дні (панядзелак – пятніца), пачынаючы з 21 кастрычніка 2025 года па 28 кастрычніка 2025 года, з 8 гадзін 00 хвілін да 16 гадзін 45 хвілін, а 29 кастрычніка 2025 года – па месцы правядзення сходу.
Час пачатку правядзення сходу: 11 гадзін 00 хвілін
Час рэгістрацыі ўдзельнікаў сходу: у дзень правядзення сходу з 09 гадзін 45 хвілін да 10 гадзін 45 хвілін.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе, будзе складзены на падставе рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 20.10.2025 г.
Найменне ўпаўнаважанага органа акцыянернага таварыства і дата прыняцця ім рашэння, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў – рашэнне наглядальнай рады ад 10 кастрычніка 2025 года.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства – пашпарт, а прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць!













