ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Акцыя “Нашы дзеці” працягваецца: кіраўніцтва ААТ “Васілішкі” наведала прыёмныя і апякунскія сем’і з падарункамі і навагоднім настроем.

Акцыя “Нашы дзеці” працягваецца: кіраўніцтва ААТ “Васілішкі” наведала прыёмныя і апякунскія сем’і з падарункамі і навагоднім настроем.

Кіраўніцтва ААТ “Васілішкі” ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” наведала прыёмныя і апякунскія сем’і Шчучынскага раёна. Дырэктар прадпрыемства Антон Бурнос і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Святлана Габіс у суправаджэнні Дзеда Мароза і Снягуркі перадалі падарункі выхаванцам і іх бацькам-выхавальнікам.

Першым пунктам маршруту стала сям’я Наталлі і Віктара Сокал, дзе сёння выхоўваюцца 10 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 год. Візіт кіраўніцтва гаспадаркі тут заўсёды чакаюць з асаблівым трапятаннем. Улічваючы, што ў доме шмат падлеткаў, Антон Бурнас дапоўніў традыцыйныя прысмакі наборамі мясной прадукцыі.

Бачу, вы ўжо дарослыя, цукеркамі вас ужо не здзівіш. Таму перадаю нашу, васілішкаўскую мясную прадукцыю – смачную і карысную. Каб сілы былі і вучыцца, і па хаце дапамагаць, – падкрэсліў Антон Бурнос, уручаючы падарункі.

Муж і жонка Сокал адзначылі, што для іх дзяцей прыезд гасцей – гэта галоўнае навагодняе жаданне. Дзеці падрыхтавалі цэлую праграму: танцы, песні і сціхі. Асаблівым момантам стала дэманстрацыя гульні на баяне – інструмент, нядаўна падораны прадпрыемствам, ужо асвоілі чацвёра выхаванцаў.

Мы стараемся прывіць кожнаму дзіцяці працавітасць, сумленнасць і адказнасць. Гэта той фундамент, дзякуючы якому ў нашым няпростым свеце атрымаецца стаць дастойным грамадзянінам сваёй краіны. І ўвага з боку Антона Часлававіча нам у гэтым вельмі дапамагае. Ён чуйны да кожнага дзіцяці, ведае іх інтарэсы, – распавялі Наталля і Віктар Сокал.

Асаблівую ўвагу дырэктар ААТ “Васілішкі” ўдзяляе знаёмству дзяцей з сельскай працай. Рабяты з сям’і Сокал – частыя госці на мехдварах прадпрыемства, дзе іх катаюць на сучасных камбайнах і трактарах.

11-гадовая Ксюша Трусь, якая прызнаецца ў вялікай сімпатыі да паездак у “Васілішкі”, падзялілася сваімі чаканнямі ад свята:

  • Новы год – гэта па-сапраўднаму чароўны час. У мяне ёсць запаветнае жаданне, я яго абавязкова загадаю, але не скажу якое – асабістае. Але я ўпэўнена, што яно спраўдзіцца. Бо да нас так часта прыязджаюць Дзяды Марозы і Снягуркі, што ў цуды нельга не верыць, – усміхаецца Ксюша.

Наступным прыпынкам стала сям’я Кунцэвіч, дзе выхоўваюцца восем прыёмных дзяцей (ад 2 да 16 гадоў) і трое сваіх непаўналетніх дзяцей. Тут гасцей таксама сустракалі творчымі нумарамі. 15-гадовы Ваня Кунцэвіч і трохгадовая Таня Громава наперабой расказвалі пра свае мары: калі Ваня па-мужчынску жадаў, каб сям’я заўсёды заставалася дружнай, то маленькая Таня не хавала радасці ад падораных цукерак.

Мама і гаспадыня дома Ірына Кунцэвіч падкрэсліла значнасць такой падтрымкі для прыёмных бацькоў:

  • Прыёмнае бацькоўства – гэта шлях, які патрабуе велізарных душэўных сіл. Калі мы бачым падтрымку з боку кіраўніцтва раёна і гаспадаркі, мы разумеем: мы не адны. Дзеці бачаць прыклад годных людзей, кіраўнікоў, гэта фармуе іх светапогляд. Вечары мы праводзім за мультфільмамі, а па выхадных усё разам рыхтуем – гэта нашы традыцыі, якія робяць нас сапраўднай сям’ёй. А госці – гэта заўсёды свята, якое хлопцы будуць успамінаць увесь наступны год, – адзначыла Ірына Кунцэвіч.

У вёсцы Лычкаўцы васілішкаўскія Дзед Мароз са Снягуркай наведалі апякунскую сям’ю Міхальцавых, дзе выхоўваецца пяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак. Візіт прайшоў таксама ў нефармальнай абстаноўцы: Дзядуля ўдзяліў час зносінам з дзецьмі, распытаўшы іх аб поспехах у школе, любімых хобі і планах на зімовыя канікулы.

Маршрут добрых спраў таксама ўключыў наведванне апякунскай сям’і Гардзейчык і яшчэ трох сем’яў работнікаў ААТ “Васілішкі”, якія з’яўляюцца апякунамі. Усяго ў гэты дзень прадстаўнікі гаспадаркі ўручылі дзясяткі падарункаў, выканаўшы святочныя жаданні дзяцей і падзякаваўшы бацькам за іх высакародную працу ў выхаванні падрастаючага пакалення.

Дыяна Кейка.
Фота аўтара і Святланы ГАБІС.